Расійскія войскі ў суботу днём нанеслі авіяўдары па Харкаўскай вобласці, паведаміў кіраўнік рэгіёну Алег Сінягубаў.
«Акупанты КАБамі ўдарылі па жылой забудове», — напісаў Сінягубаў у сваім тэлеграм-канале.
Паводле апошніх звестак, у выніку гэтага авіяцыйнага ўдару загінулі тры чалавекі. Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што цяпер агульная колькасць параненых дасягнула 21 чалавека.
Паводле ягоных слоў, адна кіраваная авіябомба трапіла ў жылы дом у Харкаве, яшчэ тры — у вытворчае прадпрыемства.
Каментары