Усяго патроху11

Еўропу пачала заваёўваць новая гародніна — цукіёла. Што гэта такое і калі чакаць у Беларусі?

Цукіёла — гэта выведзены іспанскімі селекцыянерамі гібрыд кабачка і агурка, які пачаў заваёўваць сусветны рынак. Вонкава падобны на маленькі гарбуз, цукіёла ўжо з'явіўся на прылаўках нават у Польшчы, піша Telegraf.news.

Біятэхнолагі з групы Beyond Seeds і Інстытута даследаванняў і адукацыі ў галіне сельскай гаспадаркі і рыбалоўства ў Іспаніі вялі працу над стварэннем новай гародніны цягам пяці гадоў.

Цяпер ужо існуе тры сарты цукіёла, якія можна адрозніць па колерах: зялёным, светла-зялёным і жоўтым. Жоўты, па водгуках спажыўцоў, самы салодкі.

Камусьці можа здацца, што гэта новая разнавіднасць цукіні, але ўсярэдзіне гэтая гародніна больш падобная да агурка.

Па словах селекцыянераў, яны скрыжавалі мадыфікаваную версію кабачка з агурком, каб стварыць больш духмяны плод са смакавымі якасцямі агурка, які быў бы больш устойлівы да захоўвання. І ў іх атрымалася. Цукіёла можна захоўваць ад 3 да 4 тыдняў без халадзільніка.

За сваю інавацыйную гародніну іспанская кампанія Unica Fresh нават атрымала ўзнагароду на найбуйнейшай сусветнай плодаагародніннай выставе Fruit Logistica-2024 у Берліне. Навінка, як і класічны кабачок, прыдатная для вырошчвання ў краінах з умерана цёплым кліматам, што дае ёй перспектывы заваяваць сэрцы дачнікаў і фермераў.

Як адзначылі стваральнікі, цукіёла можна ёсць у сырым і гатаваным выглядзе. Лупіны плоду таксама прыдатныя ў ежу. Гародніна багатая клятчаткай, вітамінамі А, B і C і антыаксідантамі. Таксама цукіёла змяшчае мноства розных мінералаў. Ён багаты кальцыем, жалезам, ёдам, магніем, фосфарам, натрыем і асабліва каліем.

Цукіёла лёгказасваяльны, мае лёгкую і далікатную тэкстуру, што сярод іншага робіць яго выдатнай крыніцай харчавання для дзяцей і пажылых людзей.

Гэты плод з'яўляецца цалкам новай гароднінай на сусветным рынку, але яго ўжо можна купіць у некаторых крамах суседняй Польшчы.

Напрыклад, ён быў заўважаны ў папулярнай сетцы крам «Бедронка». Там за агароднінную навінку просяць 3,99 злотых за штуку, што эквівалентна 3,23 беларускім рублям. Вырошчвае і пастаўляе цукіёла іспанская кампанія Beyond Seeds.

Што да Беларусі, то з 2022 года ў ёй дзейнічае эмбарга на ўвоз прадукцыі з «недружалюбных» краін. У ліку такіх прадуктаў сярод іншага спачатку апынуліся садавіна і гародніна з краін ЕС. Пазней, аднак, спіс падкарэктавалі, і цяпер беларусы могуць бачыць на прылаўках айчынных крам садавіну і гародніну з Іспаніі, напрыклад, брокалі, авакада, клеменціны і нават кумкват.

Тым не менш разлічваць на хуткае з'яўленне цукіёла ў Беларусі, відаць, не варта. Гародніна толькі-толькі пачала заваёўваць рынак у Еўропе, а прадукцыя Beyond Seeds у Беларусь пакуль не пастаўляецца. Аднак з ростам папулярнасці цукіёла ў будучыні ён, напэўна, будзе дасяжным і для беларусаў.

Каментары1

  • чакайце
    22.06.2024
    а я яшчэ баршчавік не даела

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна4

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў свайго кандыдата ў віцэ-прэзідэнты20

Некаторыя беларусы сустракалі ўчарашні ўраган, купаючыся ў возеры ВІДЭА

Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні7

Латушка: Я магу баяцца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах13

Каля мяжы Польшчы з Беларуссю агрэсіўная моладзь атакавала польскіх вайскоўцаў ВІДЭА27

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»9

У Беларусі не будуць рэагаваць на ўвядзенне Латвіяй забароны ўезду для беларускіх аўтамабіляў4

У Гродне збіраюцца правесці «своеасаблівы вальс» БТР-аў1

Лябедзька: Беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай. Але трэба закласці пераходны перыяд20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна4

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Галоўнае
Усе навіны →