Грамадства1818

Праграміст страціў працу ў Германіі і скардзіцца, што не можа знайсці за тыя ж грошы 

Сітуацыя на рынку вельмі складаная.

Фото: hi-tech.ua

Сяргей — Frontend-распрацоўшчык. Працаваў у беларускім офісе EPAM. Два гады таму, у самым пачатку вайны ва Украіне, з'ехаў у Германію. Зараз шукае новую працу, бо з ранейшай яго звольнілі. З ягоных слоў, сітуацыя на рынку «даволі сумная», піша Devby.io.

— Маё рашэнне з'ехаць у Германію не было спантанным. Яшчэ працуючы ў EPAM у Беларусі, я вучыў нямецкую мову. На працягу паўтары-двух гадоў шукаў працу ў Германіі. У выніку знайшоў прапанову ад адной кампаніі з кантрактам ад красавіка 2022 года.

Новая праца

Так выйшла, што з кампаніяй, з якой быў заключаны кантракт, супрацоўніцтва не атрымалася. У верасні 2022 года ён змяніў працу — перайшоў у каманду распрацоўкі нямецкага стартапа, які займаецца здзелкамі з камерцыйнай нерухомасцю.

— Сярод аб'ектаў на продаж — былыя запраўкі, склады, адзін раз нават прадавалі бардэль.

У Германіі вельмі мала ўгодаў праходзіць паміж прыватнымі асобамі. Прадаўцоў і кліентаў знаходзяць з дапамогай маклераў. Таму ў нас ёсць каманда рыэлтараў, якая працуе з маклерамі і кліентамі, дапамагае адшукаць найбольш прыдатныя варыянты для пакупкі. І ёсць каманда, якая адказвае за пытанні фінансавання здзелак — збірае дакументы і шукае найбольш выгадныя крэдытныя прапановы ў банках.

Кошт аб'ектаў, якія ўдзельнічаюць ва ўгодах куплі/продажу — ад 100 тысяч да мільёна+ еўра. Кампанія ў залежнасці ад здзелкі атрымлівае 3-7% ад сумы продажу. 

Зрэшты, з-за высокай працэнтнай стаўкі ў еўразоне ўгодаў па куплі нерухомасці заключаецца не так шмат. З-за гэтага кампанія расце не так, як запланавана, і з цяжкасцю выходзіць на самаакупнасць.

Свае паслугі па пошуку аб'ектаў камерцыйнай нерухомасці і заключэння здзелак нямецкі стартап прасоўвае з дапамогай двух сайтаў. Сяргей займаецца іх распрацоўкай і падтрымкай.

— На момант майго прыходу каманда распрацоўкі складала каля 15 чалавек, але асноўная маса, у адрозненне ад мяне, не была ў штаце. Праз месяц пасля пачатку працы ад паслуг кантрактараў адмовіліся, засталіся толькі тыя, хто ў штаце — 5 чалавек. З тых часоў склад і колькасць каманды мяняліся, на канец сакавіка гэтага года нас было 6 чалавек.

Звальненне

У студзені 2024 кіраўніцтва расказала камандзе, што падчас адной з угодаў буйны гамбургскі банк затрымаў сродкі кліента ў памеры некалькіх мільёнаў еўра. Прычына — праверка аперацый на прадмет адмывання грошай.

У выніку аказаліся замарожаныя і сродкі нямецкага стартапа — 10% ад сумы ўгоды, якія кампанія планавала атрымаць.

Па словах Сяргея, гэта прывяло да затрымкі заробку — «неймаверная па мерках Германіі сітуацыя». Кампанія была вымушаная звярнуцца да інвестараў з просьбай аб дадатковых уліваннях рэсурсаў, каб хаця б выплаціць заробкі.

— Пасля ўлівання грошай інвестары запатрабавалі скараціць аператыўныя выдаткі, каб будучыя ўліванні не спатрэбіліся. Гэта прывяло да звальнення аднаго неайцішнага супрацоўніка і двух распрацоўшчыкаў, сярод якіх аказаўся і я.

Аб звальненні мяне апавясцілі ў канцы красавіка. Раніцай напісаў шэф. Ён быў у адпачынку, таму я вельмі здзівіўся таму, што ён кліча мяне на размову. Мы стэлефанаваліся, ён без хітрыкаў усё патлумачыў і паведаміў, што ў канцы ліпеня я перастаю быць супрацоўнікам кампаніі.

Выбачаўся, што так атрымалася, сказаў, што яму падабаецца са мной працаваць, і паабяцаў паспрыяць у пошуку новай працы (напісаць рэферэнс і т.п.). Так што я пакуль дапрацоўваю апошнія тыдні. Ніякіх асаблівых выплат пры звальненні не прадугледжана. 

Дарэчы, грошы кліента па выніку размарозілі ў канцы мая. Але гэта ніяк не паўплывала на патрабаванне інвестараў аб скарачэнні выдаткаў і звальненні. Факт звальнення ўжо адбыўся, па кантракце мяне папярэдзілі аб звальненні за тры месяцы.

Пошук працы і сітуацыя ў ІТ

— Сітуацыя на рынку даволі сумная — пакуль не знайшоў працу з бягучым узроўнем заробку (гадавая 80000 еўра брута, вілка 75-80 тысяч). Я ў цэлым дастаткова гнуткі — асабліва не пераборлівы ў плане тэхналогій і гатовы на гібрыд-варыянты, уключаючы пераезд у іншы горад.

Вакансій быццам бы шмат, але нават трапіць на размову з HR — гэта поспех. За ўвесь час пошуку я атрымаў адну прапанову з фіксаванай зарплатай на 15% ніжэй запытанай. З чым гэта звязана — незразумела. 80% вакансій маюць на ўвазе добры ўзровень нямецкай, што адразу ж выключае варыянт таго, што новыя мігранты (з пакуль яшчэ недастатковым узроўнем мовы) неяк паўплывалі на рынак.

У цэлым, па назіраннях, мала кампаній, гатовых укладвацца ў развіццё, у тым ліку і за кошт найму ІТ-спецыялістаў. Прычым асаблівай розніцы паміж дробнымі фірмамі і вялікімі канцэрнамі няма.

У вялікіх канцэрнах таксама можа быць нейкае падабенства градацый па заробку ў залежнасці ад досведу, і ў сувязі з гэтым атрымаць нешта вышэй пэўнай планкі ўжо немагчыма.

Каментары18

  • 1
    22.06.2024
    Названы жаданы заробак у 75-80k brutto для звычайнага Frontend-распрацоўшчыка (так зразумела з артыкула) яўна зашмат. Не тое, каб гэта былі вялікія грошы з улікам інфляцыі мінулых гадоў і коштаў, што даволі моцна падскочылі звыш яе, плюс з улікам нямецкіх падаткаў і пабораў трэба дзяліць груба напалову. Але ёсць ягобольш чым дастаткова людзей, якія здольныя і хочуць рабіць фронтэнд за менш. Мова там якраз значна менш крытычная чым у бэкэндзе. Таму тут хутчэй не праблема рынку, а праблема з завышанымі чаканнямі.
  • Чытач
    22.06.2024
    Слухай сюды, беларускі праграміст. Шмат беларусаў унутры краіны пасля 2020 г. падвяргаюцца генацыду, не могуць уладкавацца на болей-меней прыстойную працу, выжываюць за 100-200$ у месяц, знаходзяцца пад рэпрэсіямі. І не ныюць!
  • Anatol Starkou
    22.06.2024
    Гаддоў пятнаццаць таму ў Брукліне рабілі мы ў адной кватрэры дэмалэйшн - бамбілі ўсё падрад у ёй, каб падрыхтаваць да перапланіроўкі. Паралельна з намі (украінцы+беларусы+рускія) працаваў рускі хлопец гадоў мо 37. Ён займаўся камінам. Я з ім размаўляў. Апынулася ён кампутаршчык. Працаваў у амера фірме і распрацаваў нейкую прогу. Яе дыск удзельнічаў у нейкай выставе і хлопец атрыліваў у год 100 000 баксаў. А пасля поспеху на той выставе яго зволілі, бо ён быщ непатрбэны, бо фірма стала гандляваць тым дыскам, той прогай.
    Наступіў канец свету, бо амерыканцы сваім розумам сталі рыхтаваць сваіх праграмераў.
    Гэты хлопец убачыў у часопісу аб'яву пра каміны і стаў вывучаць тэму. Зарэгіў фірму і стаў займацца камінамі. У яго было пару лацінасаў, каб выносілі смецце і дапамагалі яму.
    Кукпіў ён сабе дом у Стэйтэ Айландзе і забыў пра кампутарную працу.

    Вось таки ваш лёс, праграмеры - распрацоўшчыкі цуда прогі Голас-2020.

«Будзе адбывацца вымушаны, але ўсё большы паварот у бок Расіі». Сацыёлаг пра ўплыў новых санкцый на настроі беларусаў

«Будзе адбывацца вымушаны, але ўсё большы паварот у бок Расіі». Сацыёлаг пра ўплыў новых санкцый на настроі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі павіншаваў Трампа з абраннем кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі і назваў яго прэзідэнтам5

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе3

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай17

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будзе адбывацца вымушаны, але ўсё большы паварот у бок Расіі». Сацыёлаг пра ўплыў новых санкцый на настроі беларусаў

«Будзе адбывацца вымушаны, але ўсё большы паварот у бок Расіі». Сацыёлаг пра ўплыў новых санкцый на настроі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →