Грамадства55

Латушка расказаў, як Лукашэнка вырашае жыллёвыя праблемы набліжаных да яго асоб, і ці скарыстаўся ён з гэтых магчымасцяў сам

«Кіберпартызаны» ў сваім апошнім расследаванні расказалі пра спробу рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэя Караля атрымаць ільготную трохпакаёвую кватэру ў Мінску. Выданне «Люстэрка» раней у сувязі з гэтым даведалася, якая нерухомасць ужо ёсць у рэктара, ягонай жонкі і бацькоў, а цяпер распытала былога міністра культуры Паўла Латушкі, як гэтае пытанне ў сістэме, пабудаванай Лукашэнкам, вырашаецца ў прынцыпе.

Катэджны пасёлак у Драздах. Від зверху

«Такія рашэнні прымае асабіста Лукашэнка. Яму неабходна пісаць хадайніцтва, або за чалавека гэта можа зрабіць якая-небудзь вышэйшая службовая асоба. Мне вядомая практыка, калі кіраўнік парламента перад Лукашэнкам хадайнічаў у інтарэсах «прывілеяваных асоб» для атрымання зямельных участкаў», — сказаў Латушка.

Сярод дакументаў рэктара БДУ Андрэя Караля, якія пасля ўзлому сайта БДУ ўдалося знайсці «Кіберпартызанам», праект такога хадайніцтва сапраўды быў, і ён быў напісаны ад імя міністра адукацыі Ігара Карпенкі. Ці было хадайніцтва накіраванае наверх, невядома.

Але і без звароту да Лукашэнкі, па словах Паўла Латушкі, у такіх дзяржслужачых знаходзіліся спосабы вырашыць кватэрнае пытанне.

«Высокапастаўленыя чыноўнікі, наколькі я памятаю, у 2000-я гады мелі магчымасць атрымання льготнага крэдытавання для будаўніцтва жылля, фактычна не аплачваючы працэнты, а пасля дэнамінацыі дамы ў выніку абышліся значна танней», — успамінае былы міністр.

Пры гэтым кожны чыноўнік ад міністра і вышэй можа атрымаць у перыяд сваёй працы дом у катэджным пасёлку Дразды. Па словах Паўла Латушкі, частая практыка — калі ўчасткі там выдзяляюць напрамую, па асабістым рашэнні Лукашэнкі.

Міністры і іх намеснікі могуць на час працы атрымаць як дом у Драздах, так і летнюю дачу ў пасёлку Крылова пад Мінскам. Па словах Паўла Латушкі, сам ён, будучы дзяржслужачым, адмовіўся ад прапанаванага жылля і абраў жыццё ў сваім доме ў іншым месцы.

«Мне было прапанавана атрымаць дом у Драздах двойчы. Я адмовіўся. І таксама адмовіўся ад дачы ў Крылове, — кажа ён. — Працаваць і жыць побач з тымі ж людзьмі, якіх бачыш на працы, не самае вялікае задавальненне. Трэба яшчэ разумець, што гэта жыццё за плотам. Усе аб'екты маюць агароджы і ахову па перыметры. Я будаваў свой дом і таму хацеў жыць там».

Пры гэтым, па словах Паўла Латушкі, чыноўнікі і іншыя набліжаныя да Лукашэнкі могуць атрымаць жыллё ў «падарунак». Як правіла, гэтыя выпадкі не агавораныя заканадаўствам.

«Лукашэнка таксама практыкуе раздачу кватэр у Мінску, — расказвае экс-міністр. — Мне вядомыя выпадкі, калі ён бясплатна раздаваў жыллё пераможцам конкурсу «Міс Беларусь», таксама іншым набліжаным асобам. Нерухомасць магла фінансавацца ў тым ліку і са сродкаў бізнэсменаў, набліжаных да Лукашэнкі, а таксама за кошт забудоўшчыкаў, якіх абавязвалі некалькі кватэр перадаваць у сакрэтнае распараджэнне асабіста яму».

Каментары5

  • Acab
    21.06.2024
    Пераможыцам конкурсу раздаваў, спадару Пал Палыч, ад'яднаюць ад кабэля сілкаваньня, як не ўганаруеце фімэнітывы
  • Babay
    22.06.2024
    Acab, а ты я уверен, не отказывался.
  • Ленин ржёт с вас.
    22.06.2024
    Ну, чистая монархия, царь жалует. Ну, что, белорусики, выбрали себе ярмо на шею в 1994- ом. А в 2020- ом думали кветачками его сместить. Что за тупой народ со мной проживает! Только через кровь теперь здубедете себе свободу и независимость. Но это когда поумнеете. Пройдут годы и годы. А пока рабы, рабы, вокруг меня одни рабы. И тупость. Редко когда умного кого встретишь.

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы13

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбудзецца, калі Байдэн выйдзе з прэзідэнцкай гонкі?1

Украінскі фронт на Данбасе пасыпаўся ў некалькіх месцах — аналітык Bild10

Беларускі айцішнік пераехаў у Аўстралію і трапіў пад скарачэнні. І задаўся адвечным пытаннем «Што рабіць»?14

У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам1

Зяленскі павіншаваў Трампа з абраннем кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі і назваў яго прэзідэнтам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы13

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Галоўнае
Усе навіны →