Сквер на мінскай вуліцы Мележа аздобілі кнігамі класіка ФОТАФАКТ
У Мінску на вуліцы Мележа з'явіўся сквер з арыгінальнымі лаўкамі, заўважыў «Смартпрэс».
На адну з лавак пасадзілі драўлянага мядзведзя, а з двух бакоў каля яго размясцілі разгорнутыя кнігі пісьменніка, аўтара знакамітай «Палескай хронікі» Івана Мележа, у гонар якога названая вуліца.
Ёсць у гэтым скверы і іншыя арыгінальна аформленыя лаўкі і сметніцы.
Каментары
Здаецца, яшчэ і дэпутант ў ААН ад БССР. А мо й ня гэты, якая розьніца, савецкія клясыкі, яны такія