Свет44

«Мы сядзім за адным сталом». Польскія айцішнікі заступіліся за беларусаў перад Тускам

Польская асацыяцыя распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння (SoDA) звярнулася да кіраўніка ўрада Польшчы Дональда Туска з нагоды яго нядаўняга выказвання пра беларускіх айцішнікаў.

Дональд Туск. Фота: AP

Туск, крытыкуючы міграцыйную палітыку папярэдняга ўрада, заявіў, што прыцягненне беларускіх і расійскіх айцішнікаў дапамагло стварыць у Польшчы «замежную агентуру».

У SoDA расказалі, што ў IT-індустрыі ўспрынялі гэтыя словы з неразуменнем і трывогай. Многія прадстаўнікі галіны палічылі гэту заяву несправядлівай.

У звароце адзначаецца, што польская сфера IT дагэтуль б'ецца над праблемай прыцягнення новых кваліфікаваных кадраў. І адным з рашэнняў стала запрашэнне беларусаў па праграме Poland. Business Harbour. У тэксце згадваецца статыстыка, па якой больш за 100 тысяч беларусаў жывуць у Польшчы на падставе дазволу на жыхарства, у тым ліку 40 тысяч ужо валодаюць дазволам на пастаяннае пражыванне.

«Многія з гэтых людзей валодаюць унікальным вопытам і навыкамі ў ІТ-індустрыі, якія цэняцца і запатрабаваныя ва ўсім свеце.

Для нас — IT-індустрыі — гэта калегі, з якімі мы сядзім за сталом і прапускаем адзін аднаго ў калідоры. Словы, выказаныя адным з самых важных людзей краіны, былі для іх цяжкімі для разумення», — адзначаецца ў тэксце звароту.

У SoDA называюць пераезд беларускіх кампаній і спецыялістаў адным з важных элементаў, які падтрымлівае польскі IT-сектар.

«За апошнія некалькі гадоў сотні беларускіх тэхналагічных кампаній і тысячы праграмістаў пераехалі ў Польшчу, падтрымліваючы мясцовыя IT-кампаніі, адкрываючы індывідуальныя прадпрыемствы і тым самым плацячы падаткі ў нашай краіне. Такі прыток высокакваліфікаваных спецыялістаў спрыяе павышэнню кампетэнцый у сферы IT, што вельмі важна для развіцця інавацый і новых тэхналогій у нашай краіне», — гаворыцца ў заяве.

Беларускія спецыялісты прывезлі ў Польшчу не толькі веды, але і досвед працы ў міжнародных праектах — дзякуючы гэтаму польскія кампаніі атрымліваюць доступ да найноўшых методык і тэхналогій, што павышае канкурэнтаздольнасць кампаній на сусветным рынку.

«Варта падкрэсліць, што падтрымка беларускіх IT-спецыялістаў і тэхналагічных кампаній — гэта не толькі маральны абавязак, але і стратэгічная інвестыцыя ў будучыню нашай эканомікі. Інтэграцыя гэтых спецыялістаў з польскім рынкам працы прыносіць карысць абодвум бакам, ствараючы новыя працоўныя месцы і стымулюючы развіццё інавацыйных праектаў», — адзначаюць у SoDA.

Арганізацыя просіць урад і лідараў грамадскай думкі «разам працаваць для стварэння дружалюбнага асяроддзя для беларускіх кампаній і IT-спецыялістаў». SoDA просіць улады з асцярожнасцю ставіцца да слоў аб індустрыі і не ствараць ілжывыя наратывы.

Каментары4

  • Нуль
    21.06.2024
    Читая такие заявления от польских и литовских политиков создаётся ощущение, что хвост виляет собакой. Российский режим и беларуская оккупационная администрация сделали невероятный подарок этим странам, что вытеснили сотни тысяч (если не миллионы) молодых, трудоспособных, мотивированных людей. А политики слушают свои спецслужбы которым, видите ли, работать в лом. И здесь интересы силовиков противопоставляются интересам общества.
  • бабруйчанін
    22.06.2024
    Нуль, А калі пачнем " канспіралогію" " тэорыю змоў" ці старое " грошы ні смердзят" ?? Канцлера набылі міністарку Аўстрыі..сігаладэпардзье стоўна " оптам" .У Летуве свайго " летчыка" палаускаса прэзідзентам ..дапамаглі абрацца У Польшэ ..Прыклад у салаўева на тв рф быў запісны паляк на акладзе Якуб корейба і у смі днр Зараз ен в Украіне на украінска моўнам " смі незалезжнам" чэшскага багацея лье у вушы ..працілежнае украінцам І гэта тое что на вочы трапіла А камрад рБ Лепер ..Яшче раз беларуская Беларусь усім суууседзям па колу рБ замінае Толькі беларусам у Беларускай Беларусі будзе утульна будзе Дома ..І дзля мяне беларус гэта ні зусім кроў глеба маці бацька царква касцел сінагога ..
  • бабруйчанін
    22.06.2024
    123, Даведка Польше пасля развала саўдэпіі спісалі падаравал €£¥$ Штаты і .эўразвяз гэта ў разы болей чым рф рБ.З падобнымі падарункамі субсідзіямі да палякаў ірландцы брытанцы на зарабкі павінны ехаць а ні наадварот ..Марныя надзеі на междсалідарнасць цывілсвету як і на дапамогу зсУ .Украіне дай б самой захавацца з падобнай " салідарнасцю светацывіл"

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць4

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

Усе навіны →
Усе навіны

У якіх раёнах Беларусі найніжэйшыя заробкі?

Ураган ударыў па выставе МУС у цэнтры Віцебска — вецер раскідаў намёты ВІДЭА4

«Калектыўны Захад цяпер крэпасць». Гігін даводзіць, што «глабальная большасць» адправіла Захад у ізаляцыю10

«Ты русский язык понимаешь?» Мужчына на возеры ўгаворваў лебедзя аддаць яму лаўку ВІДЭА4

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах15

Маркаў заклікаў замясціць YouTube, Telegram, Instagram і TikTok беларуска-расійскімі сацсеткамі14

Абноўлены «Белсат» спыніць вяшчанне праз спадарожнік?13

З міжнароднай версіі «Яндэкс Картаў» прыбралі беларускую мову9

У цэнтры Мінска з'явілася астуджальная арка ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць4

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

Галоўнае
Усе навіны →