Яго брат атрымаў 10 сутак за антываенны плакат.
Ураджэнец вёскі Расасна Дубровенскага раёна Мікалай Бібчыкаў загінуў ваюючы за Расію, піша Orsha.eu.
Пра тое, што мужчына ваяваў на баку Расіі і загінуў, расказваюць яго землякі. А ў сацыяльных сетках мужчыны ёсць фатаграфіі са зброяй і ў вайсковай форме.
Наколькі вядома, мужчына загінуў яшчэ ў пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Але стала вядома толькі зараз.
Мікалай доўгі час працаваў у Расіі на будаўніцтвах, і, відавочна, там завербаваўся на вайну.
Арыгінальнасць сітуацыі яшчэ і ў тым, што ягоны брат на пачатку вайны атрымаў 10 сутак арышту за тое, што з антываенным плакатам выйшаў да адміністрацыйнага будынка ў вёсцы Баброва.
Каментары