Свет

На ўсіх Балканах сёння днём масава знікла святло

Масавыя адключэнні электраэнергіі зафіксаваныя ў Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі і Албаніі. Сітуацыя ў Сербіі стабільная.

Фота Albanian Post

Па ўсёй Босніі і Герцагавіне грамадзяне паведамляюць аб адключэнні электраэнергіі. Электрычнасці няма на тэрыторыі Чарнагорыі, а перабоі ў падачы электраэнергіі адбыліся ў некаторых частках Харватыі і Албаніі. У электрасетках Сербіі RTS.rs сказалі, што сітуацыя з лініямі электраперадачы ў краіне стабільная.

У Сараева здарыўся дарожны калапс. З-за перабояў у падачы электраэнергіі святлафоры не працуюць, а на скрыжаваннях і дарожных маршрутах утвараюцца калоны аўтамабіляў. Няма электрычнасці ў другіх гарадах, такіх як Зеніца і Баня-Лука.

Пасля знікнення электрычнасці ў Чарнагорыі там адбываецца паступовае падключэнне святла. Міністр энергетыкі і горназдабыўной прамысловасці Чарнагорыі Саша Муёвіч заявіў, што гэта рэгіянальны збой з-за нагрузкі на сістэму. 

«Мы працуем над тым, каб нармалізаваць сітуацыю і правесці аднаўленне сістэмы», — сказаў Муёвіч.

Перабоі ў падачы электраэнергіі таксама адбыліся ў некаторых частках Харватыі, уключаючы Далмацыю, а таксама ў Албаніі.

Харвацкая электраэнергетычная кампанія заявіла, што адключэнне выклікала «міжнароднае парушэнне», якое закранула некалькі краін.

Прычынай адключэння электраэнергіі ў Албаніі з'яўляецца няспраўнасць высакавольтных ліній. Без электрычнасці засталіся Тырана, Дурэс, Эльбасані, Гіракастра, Кукешы, Саранда і Шкодра.

Партал таксама заяўляе, што невядома, калі няспраўнасць будзе ліквідаваная, і нагадвае, што сёння, па прагнозах, будзе самы гарачы дзень у чэрвені з тэмпературай да 41 градуса.

Каментары

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна4

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў свайго кандыдата ў віцэ-прэзідэнты20

Некаторыя беларусы сустракалі ўчарашні ўраган, купаючыся ў возеры ВІДЭА

Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні7

Латушка: Я магу баяцца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах13

Каля мяжы Польшчы з Беларуссю агрэсіўная моладзь атакавала польскіх вайскоўцаў ВІДЭА27

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»9

У Беларусі не будуць рэагаваць на ўвядзенне Латвіяй забароны ўезду для беларускіх аўтамабіляў4

У Гродне збіраюцца правесці «своеасаблівы вальс» БТР-аў1

Лябедзька: Беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай. Але трэба закласці пераходны перыяд20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна4

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Галоўнае
Усе навіны →