Свет33

Арменія прызнала Палесціну

«Арменія шчыра зацікаўлена ва ўсталяванні міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе, устанаўленні трывалага міру паміж габрэйскім і палесцінскім народамі», — гаворыцца ў заяве МЗС.

МЗС Арменіі. Фота: news.am

Арменія заявіла аб прызнанні палесцінскай дзяржавы, гаворыцца ў заяве МЗС Рэспублікі.

«Арменія шчыра зацікаўлена ва ўсталяванні міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе, устанаўленні трывалага міру паміж габрэйскім і палесцінскім народамі. На розных міжнародных пляцоўках мы заўсёды выступалі за мірнае і ўсёабдымнае ўрэгуляванне палесцінскага пытання і падтрымліваем прынцып «дзвюх дзяржаў» у вырашэнні ізраільска-палесцінскага канфлікту. Перакананыя, што гэта адзіны спосаб гарантаваць, што палесцінцы і ізраільцяне змогуць рэалізаваць свае законныя спадзяванні», — гаворыцца ў заяве замежнапалітычнага ведамства.

«Зыходзячы з вышэйвыкладзенага і пацвярджаючы сваю прыхільнасць міжнароднаму праву і прынцыпам роўнасці, суверэнітэту і мірнага суіснавання народаў, Рэспубліка Арменія прызнае палесцінскую дзяржаву», — заявілі ў МЗС.

Там дадалі, што катастрафічная гуманітарная сітуацыя ў Газе і працяглы ваенны канфлікт сёння з'яўляюцца адной з прыярытэтных задач міжнароднага палітычнага парадку дня, якая патрабуе ўрэгулявання.

«Арменія катэгарычна адхіляе напады на цывільную інфраструктуру, гвалт у дачыненні да цывільнага насельніцтва, а таксама ўзяцце ў закладнікі і паланенне цывільных асоб падчас узброенага канфлікту і далучаецца да патрабаванняў міжнароднай супольнасці аб іх вызваленні без папярэдніх умоў», — заявілі ў МЗС Арменіі.

Каментары3

  • 111
    21.06.2024
    Адкуль у палесцiне узялася нейкая "дзяржава"?
  • Салман
    21.06.2024
    111, лол,Палестину уже признали больше стран чем Израиль.Просто нонсенс в мировой истории.
  • 111
    21.06.2024
    Да дзяржавы трэба яшчэ дарасцi. Бандытызм, тэрарызм, выкраданне людзей - гэта яшчэ не дзяржава. Яны гуманiтарку не здольныя размеркаваць, а не то што стварыць нейкую там дзяржаву. Ацывiлiзоуваць i вучыць iх трэба найперш.

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту14

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Усе навіны →
Усе навіны

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць10

Беларускі фільм трапіў у конкурс Берлінале. Пра што ён?1

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме17

Памёр кінарэжысёр Дэвід Лінч9

Былы расійскі алігарх Гусінскі заявіў, што згалеў і жыве на $20 тысяч на месяц8

Лукашэнка паблажліва выказаўся пра мігрантаў з Усходу. Прапагандысты адразу працытавалі, а пасля схамянуліся12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту14

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Галоўнае
Усе навіны →