Здарэнні66

П'яны беларус на фуры зладзіў адразу некалькі ДТЗ у Германіі. Нанесеная шкода ўражвае

Здарэнні адбылося ў сераду ў Цюрынгіі на аўтабане A9 у напрамку Мюнхена ў раёне развязкі Хермсдорф.

Фота: нямецкая паліцыя

Спачатку вартавым парадку паступіла інфармацыя аб ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў перад развязкай. Фура, за стырном якой быў беларус, спачатку ўрэзалася ў заднюю частку аўто, што ехала наперадзе, а затым сутыкнулася з прычэпам прыкрыцця для дарожных работ на абочыне. Аднак замест таго каб спыніцца, фура працягнула рух.

Далей праваахоўнікі атрымалі яшчэ некалькі званкоў пра вялікагруз з трэснутым лабавым шклом, які небяспечна рухаўся змейкай у бок Мюнхена.

Беларус праехаў крыху менш за пяць кіламетраў, з'ехаў з дарогі і сутыкнуўся з агароджай.

Наш суайчыннік паводзіў сябе неадэкватна, адмаўляўся вылазіць з машыны, дзьмуць у алкатэстар. Аналіз потым паказаў 2,56 праміле.

На шчасце, у выніку аварый ніхто не пацярпеў. Аднак шкода склала 56 000 еўра.

З-за абломкаў, якія ўтварыліся пасля першага ДТЗ, рух на Мюнхен прыйшлося цалкам закрыць амаль на дзве гадзіны.

Суд абавязаў кіроўцу выплаціць заклад 3 000 еўра.

Каментары6

  • Й
    21.06.2024
    Гордость нации, хатаскрайник
  • Камітэт абароны Еўропы
    21.06.2024
    І гэтыя "мы-не-ў-палітыцы" скуголілі днямі, што ім заробкі Еўропа зразае? Гледзячы на якасць іх працы, увогуле варта абараніць цывілізаваны свет ад іх прысутнасці - хай даярак возяць на інспекцыю да свайго фюрара.
  • Эдгарс
    21.06.2024
    И там эти жопы отметились

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала1

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Галоўнае
Усе навіны →