Queen прадаў свой музычны каталог за $1,27 мільярда — гэта рэкордныя грошы ў музычнай сферы
Каталог Queen лічыцца адным з самых каштоўных у свеце рок-музыкі.
Гурт Queen заключыў рэкордную на музычным рынку ўгоду з кампаніяй Sony Music. Яна прадала ўвесь свой музычны каталог за £1 млрд (1,27 млрд), паведаміў Forbes са спасылкай на выданне Variety.
Каталог Queen лічыцца адным з самых каштоўных у свеце рок-музыкі. Прычым Sony Music набыла не толькі каталог, але і ўсе правы на вытворчасць любых тавараў з атрыбутыкай Queen. Адзінае, што музыкі пакінулі за сабой, гэта даходы ад гастрольнай дзейнасці.
У прададзены каталог уваходзяць такія раскручаныя кампазіцыі, як Bohemian Rhapsody, Another One Bites The Dust, Radio Ga Ga, Somebody to Love і You're My Best Friend, а таксама We Will Rock You і We Are The Champions.
Лідар гурта Фрэдзі Мэрк'юры памёр у 1991 годзе. Тым не менш да гэтага часу заснавальнікі Queen Браян Мэй і Роджэр Тэйлар гастралююць разам са спеваком Адамам Ламбертам.
Каментары