Мова4242

«Белае паліто не цісне?» Беларуска ў юбілей Быкава прыгадала непрыемны факт пра яго — твітар выбухнуў

Моўная актывістка Кацярына Варажун распавяла пра тое, што яе назаўжды адвярнула ад Народнага пісьменніка Беларусі. За гэта на яе накінуліся прыхільнікі літаратара. 

Твіт Кацярыны Варажун, які выклікаў дыскусію сярод твітарчукоў. Скрыншот твіта

«Пасля таго, як я даведалася, што Васіль Быкаў уласных дзяцей выхаваў на рускай мове, на жаль, не магу больш чытаць яго творы», — падзялілася Варажун у сваім твіце.

Гэтыя словы выклікалі бурлівую рэакцыю ў твібаі. Многія пачалі апраўдваць пісьменніка, маўляў «Быкаву не трэба даказваць сваю адданасць Беларусі» і «наіўна і нават крыху інфантыльна глядзець праз свой сучасны кантэкст на іншы сусвет, якім быў СССР». Пазіцыю Варажун назвалі пазёрствам і спробай быць у «белым паліто».

Кінакрытыца Ірэна Кацяловіч пра адмену Быкава. Скрыншот твіта

Кінакрытык Ірэна Кацяловіч назвала абсурднай спробу «закэнселіць» Быкава, бо ён быццам бы недастаткова беларускі.

На скандал прыбеглі і прарасійскія боты, якія парадаваліся «сяброўскаму агню» сярод беларусаў.

На «сяброўскі агонь» прыбеглі і прарасійскія боты. Скрыншот твіта

Прыгадалі Варажун і тое, што сама яна жыве не ў Беларусі, а ў Аўстрыі, і ейнае дзіця вырасце з нямецкай мовай, а не з беларускай.

«Пачакаю, калі дзеці Кацярыны будуць тынейджэрамі і вырашаць, што яны не зусім Варажун, а больш Хольцапфель».

Праўда, Кацярына Варажун, нават знаходзячыся ў эміграцыі, прыкладае вялікія высілкі, каб сын засвоіў беларускую мову як родную.

Тут на дапамогу прыходзяць беларуская літаратура, беларускамоўныя аўдыякнігі і агучка па-беларуску сучасных кінастужак. Варажун сама актыўна ўдзельнічае ў гэтых праектах, каб быў неабходны кантэнт у тым ліку для ўласнага сына.

«Не стварай сабе куміра». Скрыншот твіта

Хтосьці з твітарчукоў выказаў думку, што за рускамоўнае выхаванне дзяцей Быкава адказная ягоная жонка, настаўніца рускай мовы, маўляў, мова маці заўсёды становіцца мовай дзяцей. А нехта прыгадаў, што прышчапіць беларушчыну сваім дзецям не ўдалося і іншым яе сімвалам — Багушэвічу, Шамякіну, Крапіве:

«Яны далі ім выбар і не прымушалі выбраць шлях, які абралі яны прафесійна і асабіста».

Сімвалы беларушчыны не заўсёды могуць прышчапіць яе ўласным дзецям. Ці не хочуць. Скрыншот твіта

Праўда, некаторыя сведчанні саміх нашчадкаў кажуць, што ў сям’і Быкава часам адбівалі ахвоту да беларушчыны. У 2004 годзе сын Васіля Быкава ў інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе» распавёў пра стаўленне бацькі да спробаў унука размаўляць па-беларуску: 

«Вы ж з ім размаўлялі заўсёды па-руску?

— У асноўным так. Хаця размаўляць па-беларуску я магу. І чытаю без праблем. Аднак у мяне няма моўнай практыкі… Неяк мой сын загаварыў з ім па-беларуску. Бацька слухаў-слухаў, а потым усміхнуўся: «Лепш размаўляй па-руску, а то «трасянка» ў цябе…»

Міхась Ільін таксама «закэнселіў» творчасць Быкава, але ёсць нюанс. Скрыншот твіта

Не абышлося і без гумару. Комік Міхась Ільін заявіў, што з той жа прычыны, што і Кацярына Варажун, больш не можа чытаць вершы пісьменніка — адсылка да знакамітага выказвання Лукашэнкі пра любоў да паэзіі Быкава, які ўсё жыццё пісаў толькі прозу.

@nashanivanews Быкаву помсцяць і пасля смерці #лукашенко #нашаніва #беларусь #беларускаямова #белорусы #новостибеларуси ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары42

  • ололо
    20.06.2024
    Гэтая Кацярына - вядомая клаунэсса. Хай там сабе вярзе што хоча, на веліч постаці Быкава гэта не ўплывае.
  • 20.06.2024
    А каму спадабаецца слухаць музыкў які не валодае інструментам ? Скрыпача напрыклад . Так і з мовай . Я сам сябе ня стаў бы слухать бо мова дрэнная .
  • твітэр момант
    20.06.2024
    твітэр момант

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман20

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця4

Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу

Памёр беларускі кампазітар Леанід Гуцін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА6

Бізнэсоўцу і кіраўніка рэспубліканскага турыстычнага саюза асудзілі за супрацу з літоўскімі спецслужбамі 3

Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай

Стала вядома асоба чалавека, якога застрэлілі на мітынгу Трампа1

Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-202520

Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман20

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Галоўнае
Усе навіны →