Грамадства33

Жыхары папрасілі перайменаваць вуліцу Калініна ў Гомелі і вуліцу Леніна ў Віцебску 

Вось што адказалі ўлады.

Фота: Wikimedia Commons

Беларусы стварылі петыцыі з просьбай перайменаваць вуліцу Калініна ў Гомелі і вуліцу Леніна ў Віцебску. Звароты размясцілі на сайце «Зручны горад» і адправілі мясцовым чыноўнікам.

Просьбу перайменаваць вуліцу Калініна ў Гомелі аўтары звароту матывавалі ў тым ліку тым, што Міхаіл Калінін не толькі падпісваў расстрэльныя спісы, але і дадаваў туды новыя прозвішчы.

«Сумна ўсведамляць, што яго імя ўвекавечана на карце Гомеля, а такіх вядомых беларусаў як Станіслаў Шушкевіч, Вацлаў Ластоўскі або Тадэвуш Касцюшка — не», — гаворыцца ў петыцыі.

Аўтары віцебскага звароту лічаць, што «імя расійскага рэвалюцыянера Леніна не павінна займаць месца побач з імёнамі такіх вядомых беларусаў, як Каліноўскі, Багдановіч і Колас».

Чыноўнікі даслалі афіцыйныя адказы на петыцыі, піша Blizko.by. намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Аляксандр Германаў нежаданне перайменоўваць вуліцы эканамічнымі меркаваннямі:

«У сувязі з тым, што на тэрыторыі вул.Калініна размешчаная шырокая забудова і прыняцце рашэння аб яе перайменаванні запатрабуе ўнясення змяненняў у дакументы грамадзян, пацягне за сабой значныя фінансавыя выдаткі з боку жыхароў вул. Калініна, а таксама расходаванне бюджэтнага фінансавання, пытанне аб перайменаванні названай вуліцы на сённяшні дзень не разглядаецца».

Намеснік начальніка аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама Дзяніс Краўцоў распавёў пра складанасці з заменай паказальнікаў:

«Замена аншлагаў на індывідуальных жылых дамах ажыццяўляецца грамадзянамі за кошт уласных сродкаў, на дамах, якія стаяць на абслугоўванні ГП «ЖРЭТ г. Віцебска» за кошт сродкаў гарадскога бюджэту, а на іншых будынках і збудаваннях — за кошт балансатрымальніка.

Зараз на вуліцы Леніна размяшчаецца каля 76 будынкаў, 24 з якіх уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

На падставе выкладзенага правядзенне працэдуры па перайменаванні вуліцы Леніна з'яўляецца немэтазгодным».

Каментары3

  • Міколка
    20.06.2024
    Адпіскі лукашысцкіх манкуртаў.
  • Belarus
    20.06.2024
    Мало значит расстреляли, раз клоуны выходят с провокационной инициативой. А вот чиновники явно не соответствуют служебном положению, делая такие дешёвые отписки.
  • Кастусь
    21.06.2024
    Усё будзе добра, спадарства: савок здох, маскаляндзія на падыходзе.

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна8

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →