Грамадства11

Бізнэсмены з кола Віктара Лукашэнкі забралі да сябе асуджанага акадэміка Бялецкага 

Знакаміты на ўвесь свет дзіцячы артапед, былы дырэктар РНПЦ траўматалогіі Аляксандр Бялецкі ў 2019 годзе быў асуджаны да 7,5 года калоніі па абвінавачанні ў карупцыі, а ў 2021-м памілаваны Лукашэнкам. Пасля чаго вёў прыём у звычайнай паліклініцы пры бальніцы Мінскага раёна за сціплыя ганары. Але нядаўна ягонае прозвішча з'явілася сярод дактароў клінікі «Мерсі», якой валодаюць людзі з атачэння Віктара Лукашэнкі. 

Аляксандр Бялецкі. Фота: Tut.by

На сайце «Мерсі» гаворыцца, што акадэміку, доктару навук і аўтару многіх тэхналогій хірургічнага лячэння артапедычных паталогій нарэшце далі паўнавартасна вярнуцца да таго, што ён умее лепш за ўсё — да хірургіі і эндапратэзавання. 

У той жа клініцы працуе і сын акадэміка, Андрэй Бялецкі. 

У клініцы «Мерсі» некалькі саўладальнікаў, некаторыя з іх раней працавалі ў структурах прыдворных «бізнэсменаў удачы» Аляксея Алексіна і Аляксандра Зайцава. А адна з саўладальніц, Людміла Няронская лятала на прайват-джэтах у кампаніі з Віктарам Лукашэнкам. 

Аляксандр Бялецкі — знакаміты дзіцячы і падлеткавы хірург са спецыялізацыяй у траўматалогіі. Буйная фігура ў свеце медыцыны не толькі Беларусі, але і па сусветных мерках. У 2018 годзе Бялецкага, на той момант дырэктара РНПЦ траўматалогіі, арыштавалі ў рамках першай «справы артапедаў».

Доктар прызнаў атрыманне хабараў у 3 і 4 тысячы еўра. У 2021 годзе Лукашэнка яго памілаваў, але вярнуцца на вышыні ў дзяржаўнай сістэме аховы здароўя яму не далі, дазволіўшы працаваць толькі ў бараўлянскай паліклініцы.

Каментары1

  • Мікіта
    20.06.2024
    Здаецца калені ў бульбадучэ зусім хворыя

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу36

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі9

Пушыстыя VIP-кліенты. Як у Бараўлянах стварылі цырульню для хатніх жывёл

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура

У Мінску таксіст ударыў пасажыра за тое, што той нібыта гучна бразнуў дзвярыма3

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу36

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →