Відэа з козамі, якіх не чакаеш сустрэць на вуліцах сталіцы, сабрала каля 100 тысяч праглядаў і каля 6 тысяч падабаек.
Як высветлілі ў каментарах, жывёл можна пабачыць на скрыжаванні Ясеніна — Громава.
Коз, якія пад вясёлую музыку абʼядаюць дрэвы, суправадзілі рознымі каментарамі — гумарыстычнымі і не вельмі.
«Іх прывезлі ў якасці газонакасілак, а яны вырашылі дрэвы падстрыгчы».
«Малінаўскія ландшафтныя дызайнеры».
«Самае дзіўнае, што яны ніколі не выходзяць на ажыўленую праезную частку (ніколі не бачыла!)».
«А потым гаспадары пʼюць экалагічна чыстае малако з трасы, ды прадаюць, напэўна».
«Вось кагосьці штраф чакае», — пішуць каментатары.
Каментары
што такога было ў каментары пра козачак, якія заўжды пераходзілі па пешаходным пераходзе на зялёнае святло?