Грамадства2020

Культ асобы Лукашэнкі ўзмацняецца, растуць сумневы ў перамозе Украіны — аналітыкі

Трэнды, якія цяпер назіраюцца ў грамадстве, аналітыкі апісалі ў сёмым выпуску справаздачы «Беларускага трэкера перамен».

Даследчыкі дзеляць беларусаў на чатыры катэгорыі: заўзятыя праціўнікі дзейнай улады, схільныя не давяраць уладзе, схільныя ёй давяраць і заўзятыя прыхільнікі. Сярод іншага ў іх пыталіся: хто перамагае ў вайне? І гэты адказ змяніўся са жніўня 2023-га да мая 2024-га.

У кожнай з катэгорый вырасла колькасць тых, хто лічыць, што перамагае Расія — на 9-12%. «Сумневы ў перамозе Украіны растуць», — трактуюць сацыёлагі. На гэта ўплывае сітуацыя на фронце: даўно не чуваць пра вялікія поспехі ўкраінскай арміі, пра вызваленне значных тэрыторый. Сацыёлаг Філіп Біканаў адзначае таксама сур'ёзнае расчараванне прадэмакратычнай часткі беларусаў.

Яшчэ адна акалічнасць — сярод беларусаў расце прыхільнасць да наратываў, якія, на думку сацыёлагаў, можна аднесці да праўладных. Вось некаторыя з іх:

  • Лукашэнка робіць усё, каб Беларусь не ўцягнулі ў вайну.
  • У выпадку нападу на Беларусь расійская і беларуская арміі змогуць абараніць краіну.
  • ЗША — галоўны распальвальнік войнаў у свеце, які пераследуе праз гэта свае інтарэсы.

Аналітык Павел Слюнькін кажа пра змяншэнне расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі. Апошнюю групу расійскіх мабілізаваных, якія праходзілі навучанне ў Беларусі, вывелі яшчэ 23 ліпеня 2023-га, расійскую авіяцыю вывелі ў жніўні 2023-га. У нашай краіне засталося толькі некалькі соцень вагнераўцаў, і большасць з іх мае кантракты з беларускай арміяй або займаецца навучаннем беларускіх вайскоўцаў.

Лукашэнка вяртае свае пазіцыі на міжнароднай арэне, расказвае Слюнькін: «З 2020-га беларуская дыпламатыя працуе над пашырэннем геаграфіі яго сустрэч. Вы, напэўна, бачылі ў 2021-м параўнанне сустрэч Лукашэнкі з колькасцю сустрэч у Святланы Ціханоўскай, тады Лукашэнка мог пахваліцца толькі візітамі ў Азербайджан, сустрэчамі з Пуціным і расійскімі губернатарамі. Але за гэты час сітуацыя моцна змянілася».

Пасля выбараў 2020-га, паводле словаў Слюнькіна, Лукашэнка сустракаўся на высокім ці найвышэйшым узроўні (прэзідэнты, прэм'ер-міністры ці міністры) з прадстаўнікамі 28 дзяржаў, але большасць гэтых сустрэч мела месца падчас сусветнага саміту па зменах клімату, дзе прысутнічаў Лукашэнка. 

Інтэграцыя з Расіяй — тое, што мы назіраем з высокай інтэнсіўнасцю з 2020-га. «Мы дагэтуль не маем адзінага парламента і агульнай валюты. Але нягледзячы на адсутнасць радыкальных зменаў на шляху інтэграцыі, беларускія нормы павольна набліжаюцца да расійскіх, размываюцца прававыя, сацыяльныя, нарматыўныя адрозненні паміж краінамі», — заўважае Слюнькін.

Прыклады такой інтэграцыі — заявы пра аб'яднанне спісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў дзвюх краін, а таксама заява пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова пра стварэнне адзіных на дзве краіны падручнікаў гісторыі. Слюнькін таксама адзначае, што ваенная дактрына Беларусі атрымлівае ўсё больш антызаходні характар.

Аналітык Арцём Шрайбман звяртае ўвагу на тое, што ў беларускім грамадстве не першы год працягваецца мілітарызацыя. Гэты трэнд мае татальны характар і ахоплівае розныя сферы — да прыкладу, кадравую, адукацыйную палітыку, заканадаўчыя змены. Эксперт згадвае змены ў антытэрарыстычным заканадаўстве, якія далі КДБ больш паўнамоцтваў, у тым ліку выкарыстоўваць агнястрэльную зброю, а таксама рост колькасці былых сілавікоў сярод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і ў цэлым на цывільных пасадах.

Яшчэ адзін трэнд, які адзначае Шрайбман, — узмацненне культу асобы Лукашэнкі. Усё часцей сустракаюцца выказванні на гэтую тэму ад беларускіх афіцыйных асобаў, Акадэмія навук збіраецца выдаваць творы Лукашэнкі і ўвесь першы дзень Усебеларускага народнага сходу быў прысвечаны ўсхваленню палітыка. Да 30-годдзя кіравання Лукашэнкі ў краіне рыхтуюць маштабную прапагандысцкую кампанію.

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў кажа пра імкненне ўлады разбураць інфраструктуру салідарнасці паміж беларусамі ў краіне і за яе межамі. Пад удар трапілі і тыя валанцёры, хто перадае інфармацыю з судоў. Таксама ён звяртае ўвагу на трэнд пад назвай «абвяшчэнне вайны дыяспарам» — гэта праяўляецца праз крымінальны пераслед кандыдатаў у члены Каардынацыйнай рады, а таксама ўдзельнікаў народных пасольстваў і «аналітыкаў Ціханоўскай».

Прынцыпіяльна важнай Коршунаў лічыць «справу 104» — пераслед немедыйных беларусаў замежжа за тое, што яны ў краінах пражывання прымалі ўдзел у святкаванні Дня Волі. На думку эксперта, гэта значыць, што рэпрэсіі супраць дыяспары цяпер могуць дайсці да любога эмігранта.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Так
    19.06.2024
    Ані слова пра русіфікацыю, а гэта ж адзін з самых галоўных аспектаў, які ўплывае на сітуацыю ў Беларусі. Гаворка не толькі пра русіфікацыю зверху, але таксама самарусіфікацыю беларусаў, якія ў сваёй большасцьі нават не робяць кроку, каб адарвацца ад русского мира, далей чырыкаюць на расейскай, глядзяць расейски кантэнт, слухаюць расейскае і так далей. Не толькі беларусы ў Беларусі, але таксама за мяжой. З'ехалі з РБ, але прывезлі з сабой расейшчыну.
  • Культпрасвет
    19.06.2024
    Ёй Богу, пра каторы культ вы міне расказуеце? Там адзіны культ - во пасматры альфонсам з Качанавай можна байструкоў пладзіць а цібе асямнадцаты дзікрэт дажэ за нівылупіўшагася свеціт. Ну ў мазазістаў з праваслаўнай арыентацыяй ента так сібе зачот. От хто падкажа нармальную сімью в Хрустальным Сасуце? Там Маркіз дэ Сад адпачываіць, за 30 год Хітразачосаны і іво хеўра паказалі, што хрысьціянска-каталіцкія традзіцыі ента проіскі Загніваючага Запалу, іму нужон нармальны Куколдастан, кеды ён дюбую дзеўку прылюдна можэт зашчупаць затам і уму нічэво не пагражаіць
  • No
    19.06.2024
    Бздура ад Слюнкіна. Адкуль ён ведае што насельніцтва усё больш падтрымлівае наратывы прапаганды? Што за дурні якія глядзяць калгасны зомбаяшчык? Гэта сталые саўкі і хатаскрайнікі. Большасці пляваць, яны упрост стаміліся ад рэпрэсіяў.
    У адрознанні ад беларусаў, украінцы змагаюцца з гэтай ардой. Будзе летакі і зброя, будуць і перамога. А Бедарусь адной нагой ужо у складзе арды, нават без вайны, ужо не дрыгаюцца

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла

Усе навіны →
Усе навіны

Помнік на магіле Прыгожына ў Пецярбургу аблілі белай фарбай. А ў руку ўставілі фалаімітатар ФОТАФАКТ4

«Па кодавым слове «Барысаўна» выкінула ў акно €760 тысяч». 16-гадовы кур'ер забраў у дваіх пенсіянераў 2,7 млн рублёў14

Што адбудзецца, калі Байдэн выйдзе з прэзідэнцкай гонкі?1

Украінскі фронт на Данбасе пасыпаўся ў некалькіх месцах — аналітык Bild10

Беларускі айцішнік пераехаў у Аўстралію і трапіў пад скарачэнні. І задаўся адвечным пытаннем «Што рабіць»?14

У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла

Галоўнае
Усе навіны →