Грамадства44

У Валожыне з'явіліся графіці ў гонар Дуніна-Марцінкевіча і Рушчыца

На будынку раённай бібліятэкі ў Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага пісьменніка і драматурга, класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Аўтар карціны — ураджэнец райцэнтра Уладзімір Сайко, які займаецца прафесійным манументальным роспісам сцен. Графіці прысвечана твору класіка «Сялянка», піша Katolik.life.

«Сялянка», «Ля касцёла»: беларускія муралы стварае мастак з Валожына

Акрамя таго, у Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага мастака Фердынанда Рушчыца і прысвечаны яго карціне «Ля касцёла». Гэта яшчэ адна работа Уладзіміра Сайко.

«Мурал вялікаму беларускаму класіку і песняру Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу — у маім родным горадзе. Каб усе бачылі і ведалі, колькі ён зрабіў для беларускай нацыі. Гэта вельмі важна, і я рады, што далучаюся да такіх рэчаў. Яны для мяне родныя, блізкія. Беларуская культура — гэта наша культура. Гэта культура, з якой мы нарадзіліся, і я ў тым ліку. І я рады, што ствараю ў гэтым кірунку свае манументальныя роспісы», — гаворыць мастак у прома-роліку.

@nashaniva У Валожыне з'явіліся графіці ў гонар Дуніна-Марцінкевіча і Рушчыца #воложин #беларусь #беларускаямова #нашаніва #белорусы #жывебеларусь ♬ Беларусь - Без Билета

Каментары4

  • Бондарава, не спі
    19.06.2024
    Яны ж экстрэмісты, не?
  • Ystrad
    19.06.2024
    Не дзякуючы рэжыму, а насуперак яму.
  • Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - сын Літвы
    19.06.2024
    Менавіта так называў сябе аўтар "Ідылії" і "Пінскай шляхты" у лісьце да паэта і празаіка "літоўскага га лірніка" У. Сыракомлі:

    «Падаруй нам Сябе яшчэ на колькі хвілін! Ведаю, што Табе павінна быць тужліва па роднай страсе, але ж вазьмі толькі пад увагу, мой дарагі! ты не належыш сябе, ты ўласнасць усёй Літвы, дазволь жа і нам, дзецям гэтай жа Літвы, нацешыцца сваім братам...».

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна4

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Усе навіны →
Усе навіны

Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні7

Латушка: Я магу баяцца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах13

Каля мяжы Польшчы з Беларуссю агрэсіўная моладзь атакавала польскіх вайскоўцаў ВІДЭА27

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»9

У Беларусі не будуць рэагаваць на ўвядзенне Латвіяй забароны ўезду для беларускіх аўтамабіляў4

У Гродне збіраюцца правесці «своеасаблівы вальс» БТР-аў1

Лябедзька: Беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай. Але трэба закласці пераходны перыяд20

Дзякуючы ўрагану ў Гомелі зрабілі навуковае адкрыццё3

Карбалевіч: Мінск загаварыў па-іншаму, але гэта пакуль толькі словы, дзеянняў мінімум1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна4

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Галоўнае
Усе навіны →