Грамадства11

Турысты на польска-беларускай мяжы сталі атрымліваць трывожныя эсэмэскі. Ці варта панікаваць?

Ужо некалькі дзён запар людзі, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, атрымліваюць вельмі дзіўныя эсэмэскі, якія ўводзяць многіх як мінімум у ступар, а найбольш уразлівых могуць і прымусіць панікаваць. У чым тут справа, высветліла выданне CityDog.io.

Цягам некалькіх апошніх дзён людзям, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, прыходзяць СМС-паведамленні на англійскай мове наступнага зместу:

«Папярэджанне! ЗАБАРОНА на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы паблізу мяжы з Беларуссю. Несанкцыянаванае перасячэнне забаронена. Салдаты могуць выкарыстоўваць зброю. Неадкладна вяртайцеся!»

Аўтар гэтага паведамлення — RCB, гэта значыць Урадавы цэнтр бяспекі Польшчы.

Як высветлілася, СМС атрымліваюць і беларусы, і палякі, і іншыя іншаземцы, якія перасеклі мяжу. У інтэрв'ю польскаму Radio Zet прадпрымальнікі з польскай Белавежы расказалі, што літоўскія і аўстралійскія турысты, якія атрымалі такія паведамленні ў мясцовых аграсядзібах, ужо ў страху сталі пакаваць валізкі.

Аднак жа насамрэч гэтыя пагрозы тычацца толькі нелегальных мігрантаў, якія ў апошнія некалькі месяцаў зноў сталі масава і даволі агрэсіўна атакаваць польскую мяжу, што прывяло нават да смерці польскага памежніка. Таму ўрад Польшчы цяпер і робіць усё магчымае, каб адбіць у нелегалаў ахвоту спрабаваць перасякаць мяжу. У тым ліку і стварылі адмысловую буферную зону, у якой нельга знаходзіцца без спецыяльнай рэгістрацыі.

«У зону забароны, як правіла, не ўваходзяць населеныя пункты і турыстычныя маршруты, каб наступствы ўведзеных абмежаванняў былі як мага менш цяжкімі для жыхароў, турыстаў або іншых суб'ектаў, якія ажыццяўляюць прафесійную дзейнасць», — гаворыцца ў камюніке Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

У эсэмэсках пра гэта не пішуць у першую чаргу з-за абмежаванні ў сімвалах. Як растлумачылі карэспандэнту Radio ZET у RCB, 160 сімвалаў — гэта занадта мала для таго, каб растлумачыць сітуацыю і папярэдзіць нелегалаў.

Таму RCB мяняць змест паведамлення не плануе, а таму на працягу наступных 90 дзён яно будзе адпраўляцца на тэлефоны пасля кожнага ўезду ў памежную зону.

Каментары1

  • Вроде 1 апреля далеко
    18.06.2024
    Побавило слово "туристы"....туристы не стоят сутками на границах

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк перакананы, што ў другім туры выбараў-1994 перамог бы Лукашэнку66

«Авіякампанія аплаціла адпачынак». Беларускі расказалі, як лёгка і проста дабіліся кампенсацыі за затрымку рэйса4

«Не прыдумаў, як нарэзаць». Беларус паказаў у тыктоку, як забівае цвік магілёўскай каўбасой4

Чатыры краіны НАТА дамовіліся сумесна распрацоўваць дальнабойныя ракеты1

Як пазбавіцца плямаў ад соку садавіны і ягад1

Гродна накрыла моцная залева, затапіла вуліцы ВІДЭА2

У мінскім двары злавілі экзатычную змяю

Падчас атакі на Украіну ў Беларусь заляцеў расійскі дрон-шахед3

Валерый Залужны пачаў працу паслом Украіны ў Вялікабрытаніі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах

Галоўнае
Усе навіны →