Грамадства22

Лукашэнка стварыў працоўную групу, якая будзе сачыць за Акадэміяй навук. Яе ўзначаліў галоўны кантралёр

Група будзе аналізаваць дзейнасць НАН і рабіць справаздачы.

Фота: Hanna Zelenko/Wikimedia Commons

Аляксандр Лукашэнка стварыў працоўную групу па аналізе дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук.

Новы орган узначаліў старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў. У склад групы ўвайшлі «незалежныя кампетэнтныя эксперты, аўтарытэтныя навукоўцы, якія валодаюць глыбокімі ведамі, высокай кваліфікацыяй, значным досведам працы ў навуковай сферы і сістэме дзяржаўнага кіравання», піша прэс-служба Лукашэнкі.

Пры неабходнасці да працы будуць падключацца чыноўнікі і профільныя спецыялісты.

Працоўная група будзе вывучаць пытанні практыка-арыентаванасці і выніковасці навуковых даследаванняў і распрацовак НАН Беларусі, укаранення распрацовак у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, распрацоўкі імпартазамяшчальнай прадукцыі і тэхналогій, экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі.

Працоўная група будзе абавязаная штогод да 15 ліпеня (у бягучым годзе — да 1 лістапада) падаваць Лукашэнку даклад аб выніках працы і прапановы па рашэнні праблемных пытанняў.

Каментары2

  • Група кантролю
    18.06.2024
    Дастаткова было б Гусакова пасадзіць
  • Ёсік
    18.06.2024
    Лукашэнка, трэба шчэ прызначыць кантралёраў за гэтымі кантралёрамі, бо будзе змова, папіляць грошы за "новы электрамабіль" ці электрычны лейцар, а ты потым будзеш вочы свае лупатыя на сялектарнай нарадзе вылупляць і казаць, як цябе ўсе падманулі.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →