Аўто

Рэгістраваць аўтамабілі будуць па-новаму. З'явяцца машыны з вечнай рэгістрацыяй

З 17 чэрвеня 2024 года ў Беларусі транспартныя сродкі пачалі рэгістраваць у ДАІ па новых правілах. Паглядзелі на асноўныя змены.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Спісаць аўтамабілі ва ўтыль стане прасцей

Пасля таго, як аплату транспартнага падатку адвязалі ад праходжання тэхагляду, у СМІ часта можна было ўбачыць гісторыі ад беларусаў, якім даводзілася гадамі плаціць падатак за машыны, якія яны некалі «прадалі» па даверанасці.

Юрыдычным уласнікам такіх транспартных сродкаў трэба было плаціць падатак нават у тым выпадку, калі машына не эксплуатавалася і, магчыма, больш фізічна і не існавала.

Каб спісаць такі аўтамабіль ва ўтыль, раней патрабавалася, каб у рэгістрацыйным падраздзяленні адсутнічала інфармацыя пра эксплуатацыю машыны за тры папярэднія гады. Цяпер дастаткова, каб такой інфармацыі не было цягам аднаго папярэдняга года.

Аўтамабілі з вечнай рэгістрацыяй

Таксама ў Беларусі з'явяцца аўтамабілі, якія нельга будзе перапрадаць.

У выпадках, калі першапачатковы ідэнтыфікацыйны нумар транспартнага сродку не ўстаноўлены і яго змена не звязана з наўмысным знішчэннем, рэгістрацыя робіцца з абмежаваннямі, якія забараняюць здымаць аўто з уліку (за выключэннем выпадкаў утылізацыі). У графу «Асаблівыя адзнакі» ў пасведчанні аб рэгістрацыі ўносіцца запіс «VIN знішчаны — заняцце з уліку забаронена».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Раней транспартныя сродкі, у якіх нумар кузава быў знішчаны (часцей за ўсё праз карозію), можна было прадаваць без абмежаванняў, хоць і пасля праходжання экспертызы. Цяпер усе такія аўтамабілі будуць заставацца ў гаспадароў, пакуль тыя не спішуць машыны ва ўтыль.

Новыя патрабаванні для свежапрыгнаных аўто

Таксама змяніліся правілы рэгістрацыі транспарту, які раней не быў зарэгістраваныя ў Беларусі і іншых краінах ЕАЭС. 

Цяпер для рэгістрацыі свежапрыгнаных з трэціх краін аўто трэба будзе паказаць выпіску з электроннага пашпарта машыны са статусам «дзейны»

Цалкам азнаёміцца са ўсімі зменамі можна па спасылцы.

Каментары

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна4

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў свайго кандыдата ў віцэ-прэзідэнты20

Некаторыя беларусы сустракалі ўчарашні ўраган, купаючыся ў возеры ВІДЭА

Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні7

Латушка: Я магу баяцца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах13

Каля мяжы Польшчы з Беларуссю агрэсіўная моладзь атакавала польскіх вайскоўцаў ВІДЭА27

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»9

У Беларусі не будуць рэагаваць на ўвядзенне Латвіяй забароны ўезду для беларускіх аўтамабіляў4

У Гродне збіраюцца правесці «своеасаблівы вальс» БТР-аў1

Лябедзька: Беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай. Але трэба закласці пераходны перыяд20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна4

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Галоўнае
Усе навіны →