Насамрэч яе звалі Франсуаза Дрэйфус. Яна памерла ва ўзросце 92 гадоў, піша Le Figaro.
У першую чаргу Анук Эмэ вядомая сваёй роляй разам з Жан-Луі Трэнціньянам у фільме Клода Лелюша «Мужчына і жанчына».
Яе звалі Франсуаза Дрэйфус, і ў 13 гадоў яна перайменавала сябе ў Анук Эмэ (Anouk Aimée — Aimée — каханая, любімая) для здымак у сваім першым фільме ў Анры Калефа «Дом пад морам» (1947).
Вядомасць яна атрымала толькі праз 12 гадоў, сыграўшы Жанну Эбютэрн — каханую Амедэа Мадыльяні ў баёпіку «Манпарнас, 19». Шматспадзеўную акторку заўважыў Федэрыка Феліні і запрасіў яе здымацца ў свае эпахальныя карціны — «Салодкае жыццё» і «8 1/2».
У 1961 годзе выканала галоўную ролю ў кінематаграфічным дэбюце Жака Дэмі — музычным фільме «Лола». Аднак для мільёнаў гледачоў па ўсім свеце Анук Эмэ — у першую чаргу, жанчына з фільма Клода Лелюша «Мужчына і жанчына» (1966). Гэтая роля прынесла ёй цэлы шэраг узнагарод, уключаючы «Залаты глобус», і намінацыю на «Оскар».
У 1969—1975 гадах у кіно не здымалася. У 1980 годзе роля Эмэ ў італьянскім фільме «Скачок у пустэчу» была адзначана прызам Канскага фестывалю.
Была замужам чатыры разы.
Каментары