Суд у Магілёве вынес прысуд пяці мясцовым жыхарам за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску
Які прысуд ім вынеслі праз чатыры гады?
Суд Ленінскага раёна Магілёва 13 чэрвеня абвясціў прысуд у дачыненні да пяці мясцовых жыхароў, якіх абвінавацілі ў «групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК РБ), паведамляе Mayday.team.
Суддзя Наталля Панасенка прызнала вінаватымі Андрэя Цімоніна, Валерыя Іўчына, Міхаіла Пішчалу, Святланы Котаву і Дзяніса Котава ў тым, што ў 2020 годзе ў жніўні і верасні яны ўдзельнічалі ў мірных шэсцях у Мінску. У тым ліку, што яны «выходзілі на праезную частку», з-за чаго нібыта блакіравалі рух грамадскага транспарту.
Усе падсудныя прызналі віну.
Рэальнае пазбаўленне волі было прызначана толькі аднаму чалавеку — Андрэю Цімоніну. Панасенка прыняла рашэнне пакараць яго 2 гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Нагадаем, у студзені 2024 года Цімонін быў таксама падвергнуты адміністрацыйнаму арышту за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Уладзімір Іўчын і Дзяніс Котаў былі прыгавораны да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем на хімію.
Святлана Котава і Міхаіл Пішчала атрымалі абмежаванне волі без накіравання («хатняя хімія») тэрмінам на 2 гады.
Варта адзначыць, што Дзяніс Котаў і Святлана Котава — сям'я. На іх утрыманні знаходзяцца малалетнія дзеці.
Каментары