Беларуса дэпартуюць з Украіны — улады заявілі, што ён знаходзіўся ў краіне незаконна
Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў Днепрапятроўскай вобласці.
Беларус быў затрыманы супрацоўнікамі міграцыйнай службы Украіны ў Нікапальскім раёне 15 чэрвеня падчас рэйду па праверцы замежнікаў.
У міграцыйнай службе заяўляюць, што мужчына знаходзіўся на тэрыторыі Украіны незаконна. Беларуса прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Акрамя таго, прынята рашэнне аб яго выдварэнні за межы Украіны.
Мужчына пакуль знаходзіцца ў цэнтры часовага знаходжання замежнікаў. Яго імя не называецца.
Каментары