Вайна88

Расія знайшла вінаватага ў крушэнні свайго ўнікальнага А-50У коштам $300 мільёнаў

Следчы камітэт Расіі і вайсковая контрразведка ФСБ паведамілі, што ім удалося высветліць, хто менавіта збіў яшчэ ў лютым унікальны самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50У Паветрана-касмічных сіл Расіі. За знішчэнне самалёта ў небе над Кубанню цяпер шукаюць палкоўніка УСУ, піша «Коммерсантъ».

Мікола Дзяман. Фота: Следчы камітэт Расіі

Паколькі машына коштам больш за $300 млн была атакаваная ў небе над Расіяй і непасрэдна ў баявых дзеяннях не ўдзельнічала, а расіяне лічаць, што ніякай вайны яны не вядуць, то па факце «надзвычайнага здарэння» яны распачалі крымінальную справу аб «тэракце».

Па гэтай справе ў вышук з наступным арыштам абвешчаны камандзір 138-й зенітнай ракетнай брыгады (вайсковая часць А4608) Узброеных сіл Украіны палкоўнік Мікола Дзяман, падначаленыя якога, як сцвярджаецца, і выпусцілі па А-50У ракету.

Хамоўніцкі райсуд Масквы задаволіў хадайніцтва Галоўнага вайсковага следчага ўпраўлення СК Расіі і завочна арыштаваў Міколу Дзямана, якому інкрымінуецца п. «б» ч. 3 арт. 205 КК РФ (тэрарыстычны акт, які пацягнуў прычыненне смерці чалавеку). Ён абвешчаны ў федэральны вышук.

Па версіі следства, 23 лютага 2024 года паветраную прастору Расіі над Краснадарскім краем мірна патруляваў самалёт Паветрана-касмічных сіл РФ А-50У. А палкоўнік Дзяман, маўляў, усведамляючы, што паветранае судна не прызначана для баявых дзеянняў і не мае ўзбраення, а палёт праходзіць над Расіяй, аддаў падначаленым загад аб яго атацы. І гэты ракетны ўдар прывёў да знішчэння самалёта ды гібелі дзесяці членаў экіпажа, якія знаходзіліся на яго борце.

Самалёт А-50 — паветраны камандны пункт, які расіяне выкарыстоўваюць для далёкага радыёлакацыйнага выяўлення, кіравання і навядзення для ўдараў па Украіне ракетамі са стратэгічнай авіяцыі.

Такіх самалётаў у РФ усяго некалькі штук. Адзін з іх быў моцна пашкоджаны 26 лютага 2023 года на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам.

Каментары8

  • 17.06.2024
    Шо ? А што трапілася )? Казалі быў " сяброўскі чых - пых " . Памыліліся свае і па-над смагай знішчылі аналагаўнет . Быццам украинцы нікуды ня варты .
  • Правдоруб 54
    17.06.2024
    Видимо, хороший профессионал и командир!
  • Правдоруб 54
    17.06.2024
    Когда ракетами убивали детей в Одессе и далее по списку, так это сво. А как их дельтаплан дорогой завалили - айяйяй, терроризм!
    Фашисты 21 века!

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава3

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

Бязвізам у Беларусь першым скарыстаўся грамадзянін Германіі9

Зянон Пазняк выдаў чарговую кнігу19

У чорных буслоў у Беларусі стала выводзіцца больш птушанят. У чым прычына?

Стрыжак расказаў, як змог так пахудзець8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава3

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →