Грамадства33

Беларусу адмовілі ў палітычным прытулку ў Чарнагорыі

Патлумачылі гэта наступным: Беларусь — дэмакратычная краіна.

Wikimedia Commons

Беларусу адмовілі ў палітычным прытулку ў Чарнагорыі. Пра гэта паведаміў журналіст Любамір Філіпавіч, піша тэлеграм-канал «Падгорыца News».

Яму стала вядома пра адмову ў даванні прытулку беларускаму актывісту Васілю [прозвішча не называецца — НН] у Чарнагорыі, паколькі «Беларусь — дэмакратычная краіна».

У Чарнагорыі пражывае каля 1000 беларусаў. З мінулага года грамадзяне Беларусі не маюць права працягваць дакументы праз пасольствы за мяжой, дзеля гэтага патрабуецца вярнуцца дамоў.

Беларусы некалькі разоў звярталіся да ўрада Чарнагорыі і праводзілі мітынгі, але не атрымалі ніякага адказу, які б дапамог урэгуляваць іх статус.

Ужо згаданаму Васілю адмовілі ў прытулку, спаслаўшыся на тое, што Беларусь «дазваляе ўсім уцекачам з Украіны доступ на беларускую тэрыторыю і дае ім абарону». Таксама ў адмове пералічваецца, колькі міжнародных канвенцый падпісала Беларусь, колькі яна вырабляе і куды экспартуе, хаця і «ў пэўнай ступені ёсць парушэнні правоў чалавека».

«Гэта не адзінкавы выпадак. У мінулым годзе я бачыў аналагічную адмову расійскаму ЛГБТ-актывісту з аналагічнымі матывамі», — дадаў Філіпавіч.

Каментары3

  • Віталь
    17.06.2024
    Што там з міжнароднай актыўнасцю Светы?
  • feafania
    17.06.2024
    Мы ўжо ведаем, што Сэрбію лепей не наведваць, цяпер ведаем і пра Чарнагорыю.
  • бабруйчанін
    17.06.2024
    У Чарнагорыі два камрада ра парціі паміж сабой то прэзідэнтам то прэмьерам абіралісь але ні больш чым на два срокі .У рф ні вытрымалі па 2срокі і ні камрады .Есць розніца???

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна3

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мяжы Польшчы з Беларуссю агрэсіўная моладзь атакавала польскіх вайскоўцаў ВІДЭА27

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»9

У Беларусі не будуць рэагаваць на ўвядзенне Латвіяй забароны ўезду для беларускіх аўтамабіляў3

У Гродне збіраюцца правесці «своеасаблівы вальс» БТР-аў1

Лябедзька: Беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай. Але трэба закласці пераходны перыяд19

Дзякуючы ўрагану ў Гомелі зрабілі навуковае адкрыццё3

Карбалевіч: Мінск загаварыў па-іншаму, але гэта пакуль толькі словы, дзеянняў мінімум1

Што азначаюць сігналы Лукашэнкі Польшчы і Украіне?16

Ламін Ямаль выпадкова паказаў на ВІДЭА сваіх голых калегаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна3

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Галоўнае
Усе навіны →