Палачанін прапанаваў сяброўцы кінуць нож яму ў жывот. Тая пагадзілася і атрымала крыміналку
Вечарына перарасла ў небяспечны «дартс».
Кампанія з двух мужчын і дзвюх жанчын зладзіла вечарыну з алкаголем у кватэры 34-гадовага жыхара Полацка. У якасці забавы вырашылі згуляць у дартс.
Набору для гульні ў кампаніі не было, таму выкруціліся, як маглі — узялі апрацоўчую дошку і нож. Аднак гаспадару кватэры і такая гульня падалася сумнай. Ён прыдумаў больш экстрэмальную гульню.
Мужчына зняў майку і прапанаваў 32-гадовай госці кінуць нож яму ў жывот. Жанчына некалькі разоў прамазала, пасля чаго ўзнікла сварка. У выніку, госця проста ўзяла нож і ўсадзіла яго ў жывот гаспадару дома.
У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу — за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Пра стан мужчыны міліцыя не паведамляе.
Каментары