Грамадства

Беларусы і палякі аднавілі знішчаны ў расійскай вёсцы помнік ахвярам сталінскага тэрору

Ён быў разбураны некалькі гадоў таму невядомымі. Як мяркуюць - праўладнымі актывістамі.

Фота: ВК-суполка «Общество Мемориал»

Помнік ахвярам сталінскага тэрору, расстраляным у 1937-1938 гадах, у расійскім сяле Беласток у Томскай вобласці, дзе жывуць выхадцы з Беларусі і Польшчы, жыхары аднавілі за свой кошт. 

«Вырабілі новыя таблічкі з імёнамі 100 чалавек: 93 жыхары вёскі і 7 ксяндзоў, якія ў розныя гады служылі ў сельскім храме. Усе яны былі расстраляныя ў 1937-1938 гады падчас так званай «польскай аперацыі» НКУС», — паведаміла «Таварыства Мемарыял».

Фота: ВК-суполка «Общество Мемориал»
Фота: ВК-суполка «Общество Мемориал»

Удакладняецца таксама, што таблічкі ўстанавілі пасля ўрачыстай імшы ў сельскім храме ў прысутнасці мясцовых жыхароў, паломнікаў каталіцкай абшчыны Томска і іх святароў.

Мемарыял ахвярам тэрору быў устаноўлены ў 2003 годзе па ініцыятыве жыхара вёскі Васіля Ханевіча. Манумент складаўся з металічных таблічак з імёнамі расстраляных НКУС людзей, а таксама 4-метровага каталіцкага крыжа, бо нашчадкі беларусаў і палякаў па-ранейшаму вызнаюць каталіцкую веру.

Фота: ВК-суполка «Общество Мемориал»

11 лістапада 2022 года, у Дзень незалежнасці Польшчы, невядомыя спілавалі металічны крыж і збілі таблічкі. Па факце вандалізму па заяве жыхароў вёскі была ўзбуджаная крымінальная справа, аднак вінаватых расійская паліцыя не знайшла. Многія незалежныя расійскія СМІ сцвярджалі, што мемарыял быў знішчаны праўладнымі актывістамі.

Жыхары Беластока летась сваімі сіламі аднавілі крыж, а цяпер вярнулі на ранейшае месца таблічкі.

Каментары

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →