Грамадства2121

«Гэта слёзы». Тур падлічыў, колькі дзяржава заробіць на канфіскацыі маёмасці беларусаў, якія з'ехалі з краіны

У эфіры тэлеканала АНТ прапагандыст заявіў, што колькасць тых, каго закрануць канфіскацыі, набліжаецца да 1000.

Игорь Тур в эфире ОНТ. 16 июня 2024 года. Скриншот видео
Ігар Тур у эфіры АНТ 6 чэрвеня 2024 года. Скрыншот відэа

Ігар Тур нагадаў, што перад выбарамі ў Каардынацыйную раду Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу, у ліку якіх 257 фігурантаў: удзельнікі электаральнай кампаніі і арганізатары.

«Ва ўсіх будзе канфіскавана ў прыбытак дзяржавы нерухомасць, якая арыштавана, апячатана і заварана. Давайце палічым. У сярэднім хай 100 тысяч даляраў за кватэру памножым на 257 атрымаем крыху больш, чым 2,5 млн даляраў. Калі шчыра, для бюджэту Беларусі — гэта слёзы», — палічыў Тур.

Насамрэч прапагандыст памыліўся з падлікам: агульны кошт 257-мі кватэр па 100 тысяч даляраў будзе вышэйшым у дзесяць разоў — гэта значыць складзе 25,7 мільёна даляраў.

Далей прапагандыст заявіў, што апроч фігурантаў «справы КС», ёсць і іншыя беларусы, у якіх на радзіме арыштавалі нерухомасць па палітычных справах. Іх колькасць, па словах Тура, «падыходзіць да тысячы».

@nashanivanews У беларусаў масава адбіраюць жыллё #беларусь #лукашенко #белорусы #репрессии #нашаніва #беларусьновости #беларускіцікток ♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Каментары21

  • Казімір
    16.06.2024
    Калі лукашысцкія карнікі не грэбуюць пад час ператрусаў рабаваць сумы нават у 30 рублёў, то два с паловай мільёна баксаў для іх - мара ўсяго іхнага жыцця. Тараканы таксама ніколі не вырастаў з дробнага рабаўніка ды хабарніка. Бо байструк-курамацальнік - гэта назаўжды.
  • Наш адказ на падобныя ''канфіскацыі''.
    16.06.2024
    Патрэбна розным Латушкам ды Ціханоўскім не займацца жаваннем казлоў у носе, а падаць сустрэчны іск і канфіскафаць на гэтую сумму актывы лукашэнкаўскага рэжыма за межамі РБ. Можна пачаць з продажы санаторыя Беларусь у Літве, а потым розныя там трактары ''Беларусь'', мінеральныя угнаенні, ды набытыя кашалькамі лукашэнкі будынкі у Гішпаніі, Італіі, Францыі і г.д. Як толькі пойдуць першыя падобныя канфіскацыі за мяжой, так адразу скончацца канфіскаціі у РБ. Бо на кожную хітрую лукашэнкаўскую сраку маецца адпаведны шруб. От тады і палядзім у каго будуць сапраўдныя слёзы. 
  • Промт
    16.06.2024
    Студенты БГУ ФМО, закусывай баяру

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі25

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады18

У мінскай краме знайшлі прадукт, які каштуе 12 тысяч рублёў за кілаграм. Ён запакаваны ў бокс супраць крадзяжу

Буйныя донары-дэмакраты збіраюцца замарозіць 90 мільёнаў даляраў унёскаў на кампанію Байдэна1

«Пачуй мяне. Ты — мудак». Прапагандыст Казакоў у жывым эфіры даў майстар-клас завочнай палемікі16

У Салігорскім раёне знайшлі вусеня вельмі рэдкага матылька. Чаму мы так рэдка яго бачым?3

Што адбываецца на мяжы з Польшчай перад выходнымі

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю1

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка3

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі25

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Галоўнае
Усе навіны →