Здарэнні44

«Пакуль дзеці ў бацькоў забойцы»: Народная амбасада Беларусі ў Італіі расказала, што з сынамі забітай беларускі

У Модэне былы муж забіў беларуску Ганну Свірыдзенка праз тое, што суд перадаў асноўную апеку над дзецьмі маці. «Наша Ніва» высветліла, што цяпер з хлопчыкамі і ці паедуць яны жыць на радзіму Ганны.

Ганна Свірыдзенка, фота з сайту fanpage.it

У трагічна загінулай беларускі засталіся два маленькія сыны — ім цяпер 3 і 5 гадоў.

— Дзеці пакуль у бацькоў забойцы, то-бок таты. Рашэнне аб апецы будзе вырашацца ў судзе, бо хлопчыкі — грамадзяне Італіі, — распавяла «Нашай Ніве» Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі. — Часцей за ўсё дзяцей аддаюць бацькам маці, але тут будуць зыходзіць з інтарэсаў дзяцей. Калі яны ўсё жыццё жылі ў Італіі, хутчэй за ўсё іх пакінуць тут. Калі не з бацькам таты, дык у дзіцячым доме. Пакуль ніякіх падрабязнасцяў няма акрамя таго, што прапуцінская асацыяцыя ў Модэне шукае магчымасці забраць дзяцей пад сваю апеку. Гэтага мы дакладна не дазволім зрабіць, таму адсочваем сітуацыю і застаёмся на сувязі з адміністрацыяй горада.

Нагадаем: некалькі дзён таму стала вядома пра забойства Ганны Свірыдзенка. 48-гадовы інжынер Андрэа Палтрыньеры сам прывёз цела сваёй былой жонкі ў паліцыю.

«Я забіў яе, цела ляжыць у машыне на вуліцы», — заявіў ён паліцэйскім. Паліцэйскія ў багажніку пабачылі цела жанчыны, на яе галаве быў завязаны провадам чорны пакет. Зняўшы пакет, паліцыянты ўбачылі рамень на шыі жанчыны. Мужчына быў затрыманы, ідзе следства. Па першапачатковай версіі, ён пераканаў былую жонку сесці ў свой фургон і там задушыў.

Былы муж Ганны Андрэа Палтрыньеры, фота з сайту fanpage.it

Ганна даўно атрымала грамадзянства Італіі. Жанчына была доктарам і мела дзве адукацыі, працавала ў аўстрыйскай клініцы ў Інсбруку, была даследчыцай і публіцысткай і заканчвала спецыялізацыю па радыялогіі ў Модэне. Ганна рабіла ўсё магчымае, каб сумяшчаць працу і выхаванне дзяцей, якія былі з ёй па тры тыдні ў месяц.

Дырэктар аддзялення бальніцы, у якім з 2022 года працавала Ганна, распавёў, што яна была вельмі прафесійнай і мэтанакіраванай, працавала заўсёды з усмешкай.

Некаторыя падрабязнасці сямейнай драмы з’явіліся ў італьянскіх СМІ.

У панядзелак 10 чэрвеня суд у Інсбруку, дзе жыла ахвяра, вынес рашэнне на карысць агульнай апекі для бацькоў двух дзяцей, але таксама ўстанавіў, што яны павінны будуць заставацца ў асноўным са сваёй маці.

Сайт ansa.it цытуе словы Франчэскі Абічы, адвакаткі Ганны:

— У панядзелак мы размаўлялі неўзабаве пасля апошняга вердыкту аўстрыйскага суда, і яна была вельмі шчаслівая (Ганну забілі ў аўторак 11 чэрвеня — «НН»). Мы павінны былі хутка сустрэцца, каб падсумаваць вынікі пытання апекі.

Адна з сябровак Ганны распавяла Fanpage.it, што два гады таму жанчына спецыяльна знайшла сабе другую працу ў Італіі (Ганна працавала і ў Аўстрыі), бо ў аўстрыйскім судзе ёй параілі быць згаворлівай і старацца спраўляцца з просьбамі і пагрозамі былога мужа.

— Яна ездзіла туды і назад. З панядзелка па пятніцу працавала ў Модэне, а на выходных ездзіла працаваць у Інсбрук (там быў няпоўны працоўны дзень).

Сябры кажуць, што адносіны паміж Ганнай і яе былым мужам Андрэа (пара была ў шлюбе 5 гадоў), сапраўды былі вельмі напружанымі. Каб аплачваць бясконцыя суды, жанчыне нават прыйшлося прадаць дом — былы муж падаваў скаргу за скаргай, бо бацька дзяцей прынцыпова хацеў толькі аднаасобную апеку.

Ганна з сынам, фота з сайту fanpage.it

Апошнім, хто размаўляў з Ганнай перад тым, як яна паехала ў Модэну, каб забраць дзяцей у таты, была яе каляжанка з аўстрыйскай бальніцы:

— Яна была вельмі ўсхваляваная, увесь час казала, што былы муж яе ненавідзіць. Ён казаў ёй пра гэта гадамі, пакуль яна пазменна працавала ў бальніцы і вучылася. Я спрабавала яе супакоіць, — распавяла жанчына Resto del Carlino.

У эфіры канала Canale 5 прагучалі галасавыя паведамленні, якія Ганна дасылала сябрам перад трагедыяй.

— Я ў адчаі, я не ведаю, колькі яшчэ вытрымаю. Я веру, што гэтая вайна ніколі не скончыцца, — казала яна ў адным з іх. — Ён так мяне ненавідзіць.

У іншым галасавым паведамленні жанчына скардзіцца, што былы муж можа некуды павезці дзяцей, а яе ніколі не інфармуе пра гэта.

— Мне вельмі шкада, што Андрэа робіць што хоча. Я даведалася, што ён адвёз дзяцей у Неапаль, але даведалася ад іншых людзей — ён не распавёў мне. Мне здаецца, такую інфармацыю трэба паведамляць спачатку маці, а я заўсёды даведваюся вакольнымі шляхамі.

Асацыяцыі Модэны і Сан-Фелічэ арганізавалі акцыі ў памяць пра Ганну Свірыдзенка. Яны прайшлі там, дзе жыла забітая беларуска, і былі прысвечаныя ў тым ліку праблеме гвалту над жанчынамі.

Сябры Ганны адкрылі збор, сродкі якога пойдуць на перавозку цела ў Беларусь, а таксама на іншыя выдаткі, звязаныя з пахаваннем.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Сонейка
    16.06.2024
    Якая жудасная гісторыя((((
  • Абармот
    16.06.2024
    В итоге дети сироты: отец в тюрьме (надеюсь, на много лет) за убийство матери. И о чем этот родитель года думал?! Уж точно не о благополучия сыновей
  • Леня
    16.06.2024
    Абармот, бачыце як, калі гжтыя аб’юзары кажуць пра апеку, пра дзяцей, ці яшчэ нешта - вельмі важнае і прынцыповае для іх, на самой справе пофіг ім. Галоўнае для іх, каб можна было здзеквацца над жонкай(ці мужам), гжта самае голоўнае.

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Усе навіны →
Усе навіны

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве9

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём5

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ13

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Галоўнае
Усе навіны →