Нідэрланды — Польшча — 2:1. Гульня прайшла ў Гамбургу і перадусім запомнілася інцыдэнтам перад пачаткам двубою.
Нашы заходнія суседзі забілі першымі: на 16-й хвіліне лік адкрыў Адам Букса з турэцкага «Антальяспора».
На 29-й хвіліне Кодзі Гакпа лік зраўняў, і наступныя 40 хвілін была больш-менш роўная гульня.
А на 84-й хвіліне Воўт Вегхарст паставіў кропку — 2:1.
Роберт Левандоўскі прасядзеў увесь матч у запасе.
Заўтра, у панядзелак, у гэтай групе згуляюць Францыя і Аўстрыя.
А сёння вечарам на чэмпіянаце Еўропы дзве гульні: Данія — Славенія (19:00) і Англія — Сербія (22:00).
У Гамбургу мужчына з кіркай напаў на людзей перад футбольным матчам Польшча — Нідэрланды
На Еўра-2024 пабілі рэкорд 20-гадовай даўніны
Шатландыя адыгралася за паразу на Еўра-2024 у «піўным двубоі» з Германіяй — ВІДЭА
Першы гол на Еўра забіў самы перспектыўны немец — Фларыян Вірц. «Рэал» падумвае купіць яго за 150 мільёнаў еўра
Галкіпер зборнай Чарнагорыі раптоўна памёр ва ўзросце 26 гадоў
Каментары