«Прадмет асаблівага гонару». Мінская міліцыя распавяла пра той самы аўтазак «для VIP-асоб»
Незвычайны аўтазак мінчукі раней заўважылі на дарогах сталіцы.
Сталічная служба канвою расказала пра пакупку расійскага аўтазака ПАЗ.
Аўтазак стварылі па індывідуальным праекце спецыяльна для мінскай міліцыі, паведамляе «На страже».
«Спецыяльны транспартны сродак для канваіравання ва ўзаемадзеянні з УНВД МУС быў створаны для ГУУС па індывідуальным праекце на базе аўтобуса ПАЗ і мае дзевяць паўнацэнных асобных камер часовага ўтрымання», — распавялі сілавікі.
Спецыяльнае падраздзяленне па канваіраванні атрымала не толькі новы аўтазак, але і новы будынак у Калядзічах, недалёка ад новага СІЗА.
Супрацоўнікі СВК ужо правялі «тэст-драйв» будынка: праверылі магчымасці тэхнічнага начыння (усе дзверы чыпаваныя, усталявана сістэма аддаленага доступу) і карэктнасць працы GPS-навігацыі на адлегласці, абсталявалі пакоі адпачынку. Ёсць у новым аб'екце недахоп — не прадугледзелі паркоўку для асабістых аўтамабіляў канваіраў.
Каментары