У Гамбургу мужчына з кіркай напаў на людзей перад футбольным матчам Польшча — Нідэрланды
Мужчына, узброены кіркай і кактэйлем Молатава, напаў на фанатаў і супрацоўнікаў паліцыі на Еўра-2024. Паліцыя выкарыстала пярцовы балончык, каб нейтралізаваць яго, а затым ужыла агнястрэльную зброю, паведамляе BILD.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў спачатку зрабілі папераджальны стрэл, потым прагучала яшчэ некалькі, пасля чаго мужчына ўпаў на зямлю.
Паведамляецца, што мужчына цяжка паранены ў нагу. Ён дастаўлены ў бальніцу.
Каментары