Здарэнні1919

«Быў напалоханы, моцна крычаў». Кот, якога падстрэлілі стралой з арбалета, памёр

Страла даўжынёй 17 см прабіла не толькі лёгкія, але і сэрца. Учора памылкова паведамлялася, што коцік выжыў.

У інтэрнэце разляцелася відэа, на якім ветэрынар распавёў, што ўначы атрымаў званок з просьбай дапамагчы кату: у жывёлы ў баку быў дроцік, паведамляў Mogilev Online. Па словах доктара, пасля агляду высветлілася, што гэта страла ад арбалета.

@nashaniva У Жлобіне невядомы падстрэліў ката. З арбалета! #кот #котенок #котики #жлобин #беларусь #арбалет #нашаніва ♬ Criminals - F.O.O.L

Пра сітуацыю ветэрынар распавядаў эмацыйна і з нецэнзурнымі словамі. Кажа, што параіў тым, хто тэлефанаваў, хутчэй прывезці ката, бо дроцік мог быць ад камунальнікаў і ўтрымліваць таксін.

— Прыязджаюць, я аглядаю катка — і што вы думаеце? У катку тырчыць страла ад арбалета — 17 сантыметраў, — якая прайшла яму праз два лёгкія, — кажа на відэа доктар.

«На жаль, коцік загінуў», — паведаміў карэспандэнту Onlíner ветэрынар Рыгор Белягаў.

Падрабязнасцямі падзялілася і гаспадыня ката Вікторыя:

— Кот выходзіў гуляць штодня і ў той дзень гэтак жа выйшаў пагуляць. Вярнуўся дадому ўвечары ўжо са стралой у баку, спалоханы, крычаў моцна. Выклікалі ўчастковага, напісалі заяву. І адразу паехалі ў ветклініку Бабруйска. Там пасля рэнтгена выявілася, што праткнутыя наскрозь два лёгкія і закранута сэрца. На што доктар сказаў, што калі дастаць стралу — жыццё Сімбы 50 на 50. Праз 5 хвілін пасля даставання стралы кот памёр.

Каментары19

  • Acabчык Маленькі
    16.06.2024
    Акабчык маленькі ўжо тлумачыў любаму чытачу, што ў звычайным праве забойства валацужнае (нічые) жывёліны ніякае не злачынства, хаця ж можа быць (неабавязкова) немаральным (а можа быць санацыйным і аплачаным дабраахвотна месьцічамі, як тручэньне шчуроў. Зрэшты, як сабакаў разьвядзецца, такое практыкуецца)
    Любы чытач прадказальна на тое тлумачэньне зрэагаваў нэгатыўна.
    Сёньня ж мы пагаворым пра пазытыўнае права, то бок законы, якія да звычайнага права ці то таўталягічныя (ў лепшым разе) а звычайна супярэчаць яму.
    І вось, як і карціць любаму чытачу, ёсьць закон, што забіць валацужнага ката злачынства - шукае міліцыя (не шукае на справе, ў пастарунку бавяцца ў мабільніку тыктокі), шукае пажарная і так далей.
    Але всь ўрывачак з артыкулу "ДРОЦІК МОГ БЫЦЬ АД КАМУНАЬНІКАЎ (ў гэтым разе, здаецца, ня быў). Адкажы, любы чытачэ, што будзе камунальніку за "злачынства" забойства валацужнае жывёлы? Ну, прэія, як шмат заганашыць.
    Ў гэтым сэнс пазытыўнага заканадаўства - даць прастору найдрабнейшаму зь дзяржслужачых, а прыганятым (недзяжсэктару) абмежаваць ўсё.
    Пападстаўляй замест катка нябожчыка розныя бясшкодныя і безахвярныя рэчы: зброю, рэчывы, камэнтаваньне і так далей. Дай пералічанае дзяржслужачаму і звычайнаму чалавеку, падыдзі да атрыманых сытуацыяў са звычайным правам і з пункту законаў.
    Папрацуй галавой, любы чытачэ, паварушы мазгамі
  • Žvir
    16.06.2024
    Učora vet-r paviedamiū, što žyviolka adnaūliajecca... Ščyra kažučy, ja nie daū viery, paslia takoha ranieņnia, abodva liohkija,.. heta niesumiaščaļna z žyčciom. 

    Sam učynak pakidaje pytaņni. Peūna filosafy-dyjaliektyki mieli racyju, byccio vyznačaje sviadomasc`. 

    Režym zniščyū nia toļki ekanomiku dziaržavy i dziaržaūny lad, jon paškodziū i dušu hramadztva, bo sutnasciu svajoju antyčalaviečy i varjacki.
  • Юля Салановіч
    16.06.2024
    Чортавы лукашысты! Няма ад іх жыцця ні людзям, ні жывёлам!! ((

Хлопец знік у лесе пад Сянном і знайшоўся толькі праз 25 гадоў. Яго сястра расказвае, як так атрымалася

Хлопец знік у лесе пад Сянном і знайшоўся толькі праз 25 гадоў. Яго сястра расказвае, як так атрымалася

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія спецслужбы расследуюць пагрозу забойства Паўла Латушкі 10

«Дзеці гулялі, а змяя плавала ў лужыне». У раёне Барысава нашэсце гадзюк — камунальнікі не рэагуюць5

Перасаджвацца ў іншы аўтобус у чарзе на мяжы больш нельга? Здаецца, так3

Лукашэнка прапанаваў адсякаць рукі тым, хто крадзе ў сельскай гаспадарцы6

Акадэмія навук распрацавала інструкцыю па знішчэнні «экстрэмісцкіх» кніг у бібліятэках11

«Заснулі на Каліноўскага, прачнуліся на Машэрава». У Кобрыне за ноч прыбралі паказальнікі з прозвішчам Каліноўскі ВІДЭА2

Грамадзяніна Германіі прысудзілі ў Беларусі да расстрэлу15

Зніклага ў Польшчы беларуса знайшлі ў Варшаве збітым і без дакументаў10

«Вада пранікла ўнутр, запоўніла салон мне па пояс, рукі трэсліся». Хто тая дзяўчына з запамінальнага фота мінскага патопу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопец знік у лесе пад Сянном і знайшоўся толькі праз 25 гадоў. Яго сястра расказвае, як так атрымалася

Хлопец знік у лесе пад Сянном і знайшоўся толькі праз 25 гадоў. Яго сястра расказвае, як так атрымалася

Галоўнае
Усе навіны →