Свет1010

«Сталі пешкамі ў цынічнай гульні». Швецыя абмяняла пажыццёва асуджанага іранца на двух палонных шведскіх грамадзян

Грамадзянін Ірана Хамід Нуры, прысуджаны ў Швецыі да пажыццёвага зняволення за злачынствы супраць чалавечнасці, атрымаў свабоду ў абмен на двух шведскіх грамадзян, арыштаваных у Іране, паведамляе Руская служба Бі-бі-сі.

Хамід Нуры

Іранскія ўлады пагадзіліся вызваліць шведа Ёхана Флёдэруса, які працуе ва ўстановах Еўрасаюза, і Саіда Азізі, які мае грамадзянства Ірана і Швецыі і асуджаны за «змову супраць нацыянальнай бяспекі».

Флёдэрус быў арыштаваны ў Іране падчас прыватнай паездкі і правёў у іранскай турме два гады па абвінавачванні ў шпіянажы, па якім яму магла пагражаць смяротнае пакаранне. Азізі правёў у зняволенні менш за год: свой пяцігадовы тэрмін ён атрымаў у лістападзе.

Абвяшчаючы пра маючы адбыцца абмен, прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан заявіў, што Флёдэрус і Азізі «сталі пешкамі ў цынічнай гульні Тэгерана з мэтай дамагчыся вызвалення са шведскай турмы Хаміда Нуры».

Сакратар Найвышэйшай рады Ірана па правах чалавека Казэм Гарыбабадзі, у сваю чаргу, напісаў у сацсетцы Х, што затрыманне Хаміда Нуры ў Швецыі было незаконным ад пачатку; цяпер ён нарэшце атрымае свабоду і вернецца на радзіму.

Хамід Нуры быў арыштаваны ў 2019 годзе ў шведскім аэрапорце, у якім апынуўся транзітам. Неўзабаве ён быў прызнаны саўдзельнікам масавых пакаранняў смерцю палітычных зняволеных у Іране, учыненых у канцы 1980-х гадоў.

Шведскі суд, судзячы Нуры, кіраваўся прынцыпам універсальнай юрысдыкцыі, якія дазваляюць судзіць абвінавачаных у ваенных злачынствах, злачынствах супраць чалавечнасці і генацыдзе за межамі той краіны, дзе яны здзейсненыя.

Паводле ацэнак праваабаронцаў, з ліпеня па верасень 1988 года ў іранскіх месцах пазбаўлення волі былі забітыя да 5000 зняволеных мужчын і жанчын. Па даных шведскіх уладаў, у гэты перыяд Нуры працаваў у іранскай турме «Гохардашт» памочнікам пракурора.

Вынесены Нуры прысуд істотна сапсаваў адносіны паміж дзвюма краінамі.

Іранскія ўлады катэгарычна адмаўляюць, што ў 1988 годзе ў турмах краіны па распараджэнні тагачаснага вярхоўнага лідара краіны аяталы Хамейні былі забітыя тысячы зняволеных. У гэтых падзеях, як лічылася, таксама браў актыўны ўдзел нядаўна загінулы прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі, хоць сам ён гэта адмаўляў.

Каментары10

  • Студенты ФМО БГУ
    15.06.2024
    Иранская сторона наш верный союзник и брат. Швеция фактически враг. Мы иранцам будем ещё помогать, наш актив весьма плодотворно сотрудничает с Ираном.
  • Acab
    15.06.2024
    пагадзіліся вызваліць шведа Ёхана Флёдэруса, які ПРАЦУЕ ВА ЎСТАНОВАХ ЕЎРАСАЮЗА
    гэта не шараговы ўраджэнец Швэцыі, такога трэ было выменяць, ўратаваць ў кожным разе
  • Acab
    15.06.2024
    Пра гэтага былога аяталу Хамэйню гуляе анэкдот, як цяпер па сыходзе ад ўлады ў трамваі ці кібітцы на картофельным лупіньні едзе з паспалітымі персамі ці то на завод, ці то на фінал чэмпіянату сьвету на хакеі з салёным гурочкам і футболам.
    Цікава, што такія ж анэкдоты і пра швэдзкіх і рознаскандынаўскіх міністраў плятуцца, а таксама дзяўчынку Грэту - другая эканом кляса, без аховы і так далей

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы13

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбудзецца, калі Байдэн выйдзе з прэзідэнцкай гонкі?1

Украінскі фронт на Данбасе пасыпаўся ў некалькіх месцах — аналітык Bild10

Беларускі айцішнік пераехаў у Аўстралію і трапіў пад скарачэнні. І задаўся адвечным пытаннем «Што рабіць»?14

У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам1

Зяленскі павіншаваў Трампа з абраннем кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі і назваў яго прэзідэнтам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы13

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Галоўнае
Усе навіны →