Грамадства1818

Жыхарка Гродна скончыла школу ў 28 гадоў. Як так атрымалася?

Блогерка з Гродна падзялілася ў сацыяльных сетках сваім дасягненнем — яна нарэшце скончыла сярэднюю школу і атрымала атэстат. Але карыстальнікаў тыктоку здзівіў той факт, што выпускніцы 28 гадоў.

— Мне 28 гадоў і я скончыла сярэднюю школу, — радасна расказвае блогерка, якую завуць Кацярына. — Я вучылася ў вячэрняй школе, праграма якой расцягнута на тры гады — 10, 11 і 12 клас. Колькі разоў я хацела ўсё кінуць, вядома толькі майму мужу. Але дзякуй яму за падтрымку.

Як жа так атрымалася? Кацярына крыху распавяла ў сацсетках гісторыю свайго жыцця. Высветлілася, што яна скончыла 9 класаў школы, а потым паступіла ў каледж. Вучобу там прыйшлося кінуць, прычына гучыць даволі празаічна: цяжарнасць.

@caterina_kiris Во сколько лет закончили школу? #школа #выпускной #11класс #выпуск2024 ♬ Gentle Piano Romance - Ivaylo Tsvetanov

Кацярына выйшла замуж, нарадзіла дачку і сына, развялася, калі чакала трэцяе дзіця. Дарэчы, праз шматдзетнасць блогерка не аднойчы сутыкалася з хэйтам — нядобразычліўцы пісалі абразлівыя каментарыі наконт таго, што яна толькі нараджаць умее. Але яна спакойна тлумачыць, што заўсёды імкнулася зарабіць грошы: працавала ў дзіцячым садку, спрабавала рабіць бровы, гатавала дэсерты на замову (і нават стварыла свой зборнік рэцэптаў), займалася SMM, пляла сумачкі з пацерак і прадавала іх па ўсёй Еўропе.

У 2022 годзе Кацярына другі раз пабралася шлюбам. Аднавіцца ў каледжы ўжо было немагчыма — скончыліся ўсе тэрміны. Таму давялося ісці ў вячэрнюю школу.

Распавядаючы пра планы на будучыню, блогерка кажа, што на год забудзе пра вучобу, таму што чакае нараджэння чацвёртага дзіцяці. А пасля збіраецца паступаць ва ўніверсітэт, каб атрымаць вышэйшую адукацыю.

— Галоўнае, што зараз у мяне ёсць выбар і я сама магу вырашаць, на каго мне вучыцца. Сёння я ганаруся сабой, бо для многіх гэта страшны сон — вярнуцца назад у школу. А я гэта зрабіла.

Каментары18

  • Усё будзе добра
    15.06.2024
    Будзе ў яе і вышэйшая адукацыя і дзеткі.
  • Ясь
    15.06.2024
    Малайчына
  • Kate
    15.06.2024
    Маладзец, дзяўчына. Поспехаў ёй.

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю5

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне збіраюцца правесці «своеасаблівы вальс» БТР-аў1

Лябедзька: Беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай. Але трэба закласці пераходны перыяд19

Дзякуючы ўрагану ў Гомелі зрабілі навуковае адкрыццё3

Карбалевіч: Мінск загаварыў па-іншаму, але гэта пакуль толькі словы, дзеянняў мінімум1

Што азначаюць сігналы Лукашэнкі Польшчы і Украіне?16

Ламін Ямаль выпадкова паказаў на ВІДЭА сваіх голых калегаў4

Беларускі блогер у самы сквар паспрабаваў пасмажыць яйкі проста на асфальце. Ці атрымалася?3

Вячорка: Лукашэнка абвесціць дату сваіх выбараў, толькі калі скончацца амерыканскія6

Памёр мастак Валерый Чайка. Ён афармляў мінскае метро

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю5

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →