Грамадства33

Паставілі на ліквідацыю аб'яднанне садзейнічання беларуска-расійскай інтэграцыі

Мінскі гарадскі суд 19 чэрвеня разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем ліквідаваць грамадскае аб'яднанне садзейнічання беларуска-расійскай інтэграцыі «Разам». Гэта вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства, піша «Позірк».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле даных з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), арганізацыя зарэгістраваная 1 сакавіка 1999 года. У лютым 2022 года аб'яднанне «Разам» паведаміла Мінюсту пра намер працягнуць сваю працу. На пачатак таго года ў гэтай структуры было 125 членаў (у Брэсцкай вобласці — 25, іншых абласцях і Мінску — 95, у Расіі — 5).

Чым канкрэтна займаецца аб'яднанне, інфармацыі ў адкрытым доступе няма. У ліку мерапрыемстваў, праведзеных ім у 2021 годзе, фігуруюць толькі два пасяджэнні праўлення. 

Каментары3

  • Acab
    15.06.2024
    Як і ня так даўно ліквідаванае аб'яднаньне татараў, "Разам" займалася папілам бюджэтаў.
    Не выдавайце недасьведчаным гэтае эзатэрычнае таямніцы, я пішу тут выключна дзеля вузкага кола дапушчаных да Сапраўднае Веды чытачоў бастыёну Нашае Нівы.
  • Супадзенне
    15.06.2024
    Назва такая ж, як у партыі, якую хацелі ствараць Бабарыка і Калеснікава.
  • Сымон
    15.06.2024
    Ўсё лагічна. У Беларусі існуе адзіны вусаты інтэгратар і аніводнай капейкі расейскіх субсідый міма ягонай кішэні прайсці не павінна. А ён ужо вырашае, хто з гэтага і сколькі атрымае, а хто не. Выключэнні існуюць толькі для тых, каго крэмль наўпрост прызначыў прасоўваць рускі свет і жорстка папярэдзіў аб гэтым Лукашэнку. Але гэткіх таварышаў пакуль што няшмат. А любая нізавая інтэграцыйная ініцыятыва - гэта таксама небяспека для рэжыму, таму будзе вынішчацца

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі3

Мінчанка змагла вярнуць няспраўны тэлевізар, калі гарантыя ўжо скончылася. Як у яе атрымалася1

Над пасольствам Сірыі ў Маскве паднялі новы сцяг2

У Мінску знайшлі мікракватэру плошчай 14 квадратаў

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Галоўнае
Усе навіны →