Шатландыя адыгралася за паразу на Еўра-2024 у «піўным двубоі» з Германіяй — ВІДЭА
Бліскучая і ўпэўненая перамога!
У пятніцу зборная Германіі па футболе разграміла Шатландыю 5:1 у першым матчы Еўра-2024. Напярэдадні гульні шатландскія заўзятары апанавалі вуліцы Мюнхена, бурна весяліліся і нават выпілі ўсё піва ў адной з кавярняў.
Журналіст Bild Макс Мёбус выклікаў іх на «піўную дуэль», каб абараніць гонар Германіі як піўной дзяржавы.
Сэнс конкурсу ў тым, хто хутчэй вып'е поўную кружку піва: шатландзец або немец. Адзін з балельшчыкаў у кілце заявіў, што зможа зрабіць гэта за восем секунд.
Мёбус не паверыў і выйшаў з ім на «паядынак». Чым скончыўся двубой:
Стартаваў чэмпіянат Еўропы па футболе. Хто пераможа?
Першы гол на Еўра забіў самы перспектыўны немец — Фларыян Вірц. «Рэал» падумвае купіць яго за 150 мільёнаў еўра
Бернд Штанге: Зборныя такіх невялікіх краін, як Грузія, Славакія, Славенія, — прыклад для Беларусі
УЕФА пацвердзіў, што Еўра-2024 будзе афіцыйна транслявацца ў Беларусі
Галкіпер зборнай Чарнагорыі раптоўна памёр ва ўзросце 26 гадоў
Каментары