Грамадства1010

Вераніка Цапкала расказала, чаму сям'я пераехала ў Грэцыю

У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» Вераніка Цапкала расказала пра сваю працу і ўзровень жыцця.

У Беларусі Вераніка Цапкала (справа) працавала менеджарам па развіцці аддзялення Microsoft.

Як згадвае Вераніка Цапкала, на момант, калі яе сям'я з'ехала з Беларусі, у іх не было грошай. Некаторы час яе муж — Валерый Цапкала — не мог зарабляць грошай, бо займаўся «кансультатыўнай дзейнасцю». І ў той час яна падтрымлівала сям'ю.

Пераезд у Грэцыю быў абумоўлены тым, што ў гэтай краіне Вераніка знайшла работу:

«Менавіта ў Грэцыі я знайшла работу. І гэта адзіная прычына, чаму мы туды пераехалі. Па ўмовах я павінна была там знаходзіцца фізічна», —

гаворыць Вераніка Цапкала і згадвае, што размовы аб «нейкай залатой візе і [тым], што мы там усё купілі» не адпавядаюць рэчаіснасці.

У Грэцыі Вераніка працягвае працаваць і ў кампаніі, якая «з'яўляецца нумарам адзін па стварэнні штучнага інтэлекту». Па словах, гэтая праца ёй вельмі падабаецца.

Калі гаварыць пра ўзровень даходаў, то Вераніка Цапкала заўважыла, што яе сям'я не змагла аднавіць узровень жыцця, які быў у Мінску: «Гэта нават непараўнальна».

Каментары10

  • Acab
    15.06.2024
    Грэцыя. Менавіта адсюль з прэсавага заданьня журналіскага асьвятленьня ўдзелу спадарыні Сьвятланы Георгіеўны ў лудыска-мальтузыянскай нарадзе (World Economic Forum) вяртаўся спадар Раман Пратасевіч, як лукашэнкавыя каршуны падступна падпільнавалі незалежнага журналіста ў небе.
    Не бавіцца з каханкай, як хочуць ашукаць нас азаронкі, лётаў спадар Раман на радзіму Пісістрата, а цяжка працаваць, асьвятляць, як сусьветныя лідары з ўдзелам спадарыні Сьвятланы Георгіеўны дамаўляюцца, каб нам меней есьці і наагул спажываць.
    Каб ня быў такі працаголік, дагэтуль бы спадар Раман даносіў да нас незалежную журналістыку!
  • Почему Греция
    15.06.2024
    Может потому что в Греции есть широко развитая сеть агентов ГРУ? https://www.occrp.org/ru/daily/18695-the-insider-33
  • Вапшчэ ніінцерэсна
    15.06.2024
    Грэцыя ці выспа Чунга-Чанга... "нет дзенех і штучны інтэлект...", "... у гэты гістарычны дзень паехала хавацца ў мацкву.." Жаўцізна кшталту навінаў пра ласую на жанатых мужыкоў тэнісістку

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі13

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі след у шалёна папулярнай гульні Hamster Kombat усё больш відавочны1

На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства Іспаніі, Партугаліі, Германіі і іншых краін13

У Расіі дзве дзяўчыны загінулі падчас квэсту — аніматар абліў іх газай, выпадкова падпаліў і ўцёк6

Ілюстратарку з Брэста асудзілі за данаты палку Каліноўскага на шэсць гадоў

Пад Бабруйскам на трасе добра насыпала граду

У Мінску за пратэсты будуць судзіць мужа і жонку. У іх трое дзяцей4

«Усякія сітуацыі ў жыцці бываюць». Павук спытаў у мясцовых уладаў пра шахед, што ўпаў у Акцябрскім3

Ігар Стралкоў (Гіркін) будзе працаваць краўцом у калоніі1

Пасля 2 гадоў зняволення выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі13

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →