Меркаванні3636

Шрайбман: Лукашэнка не разумее, як пабудаваць сістэму транзіту ўлады з гарантыяй бяспекі для сваёй сям'і

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман ацаніў устойлівасць рэжыму Лукашэнкі і магчымасці казахстанскага сцэнарыя перадачы ўлады ў Беларусі.

У рэжыму Лукашэнкі засталася адна калона падтрымкі — Расія. Фота: АР / Sergei Guneyev

У інтэрв'ю на ютуб-канале экспертна-аналітычнага цэнтра Карнэгі палітычны аналітык Арцём Шрайбман адзначае: калі да 2020 года ў знешняй і ўнутранай палітыцы ў рэжыму было некалькі калон, то пасля засталася толькі адна — Расія. Але яна стала нашмат мацнейшай. Наколькі ад гэтага рэжым стаў больш устойлівым — пытанне, на думку аналітыка, філасофскае.

«З пункту гледжання тактыкі, то на дадзены момант хіба што ён стаў сябе адчуваць спакайней у тым сэнсе, што стаў зразумелы адзіны вектар, які мае значэнне. Таму можна расслабіцца адносна іншых і больш ім не надаваць сур'ёзнай увагі. Гэта, напрыклад, адносіны з Захадам, з уласным грамадствам.

Можна перавесці краіну ў рэжым татальнай паліцэйскай дзяржавы і знайсці важныя эрагенныя кропкі ў Пуціна, якія трэба своечасова масажаваць для таго, каб забяспечваць бесперабойны паток субсідый. Схема стала нашмат прасцейшай».

Арцём Шрайбман Артём Шрайбман Artem Shraibman
Аналітык Арцём Шрайбман. Скрын відэа: carnegiepolitika / YouTube

У той жа час, лічыць Шрайбман, гэтая схема ўтрымлівае ў сабе і ўразлівасці: «Калі вы замыкаеце ўсю стабільнасць рэжыму на паўночна-карэйскі фармат існавання. Калі ў вас ёсць адзін «вялікі Кітай», а вы ўнутры будуеце свой канцлагер, то вы становіцеся больш уразлівымі з-за таго, што не кантралюеце тыя вятры, што дуюць у Крамлі. А іх павевы могуць азначаць для вас кардынальныя змены. І гэта тое, чаго не было да 20-га года».

Шрайбман лічыць, што беларускі рэжым у зоне камфорту можа не адчуваць сур'ёзных унутраных выклікаў, але ў той жа час сітуацыя стала больш патэнцыйна дынамічнай. «Адзін збой на ўчастку ўзаемаадносін з Расіяй можа мець нашмат большыя наступствы, чым раней, да 2020 года».

Але, адзначае аналітык, «не трэба ўпадаць у залішнюю эйфарыю, што Лукашэнка пазбавіў сябе пунктаў апоры», бо рэпрэсіі пасля 2020-га выклікалі магутную хвалю эміграцыі і сур'ёзна аслабілі пратэсны патэнцыял беларускага грамадства.

«Гэта сур'ёзны падрыў патэнцыялу грамадства на трансфармацыю, дэмакратызацыю. І далёка не відавочна, што пры такім устойлівым існаванні рэжыму яшчэ пяць ці некалькі гадоў значная частка гэтых людзей будзе гатовая вярнуцца».

Акрамя гэтага, нагадвае Шрайбман, адбылася зачыстка дзяржаўнага апарату ад людзей, якія падпісваліся не за таго кандыдата. Гэта, на яго погляд, робіць сістэму больш ідэйна маналітнай, а краіну больш кіраванай.

«Рэжым сілавога падаўлення нават не пратэсту, а прыкмет мінулай нелаяльнасці здымае шмат якія абмежаванні, якіх раней ва ўлады не было. І гэта павышае планку, якую трэба будзе пераадолець любому будучаму пратэснаму руху, каб змяніць краіну, — гаворыць аналітык і заўважае:

— Хутчэй за ўсё, як і ў сітуацыі з Савецкім Саюзам, мы будзем вымушаны чакаць спачатку нейкага трэску гэтага рэжыму наверсе. Пасля чаго з'явіцца прастора для больш актыўнай канкурэнтнай палітыкі ўнізе. А не наадварот».

Ці магчымы казахстанскі варыянт

Шрайбман звяртае ўвагу на тую акалічнасць, што створаны ў адпаведнасці са зменамі ў Канстытуцыі Усебеларускі народны сход, «не напоўнены палітычным сэнсам», а новая партыя ўлады не мае большасці ў беларускім парламенце.

«Лукашэнка настолькі алергічна адносіцца да любой інстытуцыялізацыі сістэмнай палітыкі, бо бачыць у гэтым пагрозу, што тут няма ніякай падрыхтоўкі ні да транзіту, ні да стварэння нечага больш калектыўнага на месцы персаналісцкай улады», —

лічыць Шрайбман і адзначае, што такія інстытуты могуць уяўляць пагрозу для ўлады Лукашэнкі ў сітуацыі аслаблення рэжыму.

«Праблема ў тым, што Казахстан паказаў, як гэта працуе. І гэта адбылося пасля таго, як Лукашэнка прапанаваў гэтыя змены ў Канстытуцыю. Падзеі ў Казахстане істотна пахіснулі яго ўпэўненасць у тым, што гэта варта пачынаць. І гэта прывяло яго да той пракрастынацыі, якую мы назіраем, — адкладванне пытання аб транзіце і пераемніку.

Бо стала зразумела — як толькі ты ў гэтай сістэме некага «карануеш», адбываецца перабудова наменклатуры (а ў дадзеным выпадку і Расіі) на новага чалавека. І гэта пагроза для Лукашэнкі, які не можа разлічваць, што гарантыі, што будуць яму дадзены, будуць, як у выпадку з Назарбаевым, выконвацца».

У выніку, заўважае Шрайбман, Лукашэнка не разумее, як пабудаваць без пэўных інстытутаў, якія ён разглядае як пагрозу, сістэму прадказальнага транзіту з гарантыяй бяспекі для сябе і сваёй сям'і.

Але праблема ў тым, што, пазбаўляючы сябе такіх інстытутаў, рэжым страчвае магчымасць зрабіць транзіт больш кіраваным. 

«Чым даўжэй ты гэта [транзіт] адкладваеш на потым, тым вышэйшая чыста статыстычна верагоднасць таго, што не паспееш. Проста біялогія ўмяшаецца. І мы патрапім у карымаўска-сталінскія сцэнарыі, пры якіх гэта адбываецца спантанна. І далей бліжэйшае атачэнне чыноўнікаў спрабуе зразумець, што з гэтым рабіць. Прадказаць зыход такога сюжэту проста немагчыма».

Каментары36

  • даведка
    15.06.2024
    30 лет борьбы с коррупцией Лукашенко: с каждым годом всё дольше преступления и больше размеры взяток.
  • Far
    15.06.2024
    Жадаю яму такі "транзіт" які быў у Мілошавіча, Саддама, Кадафі і Чаушэску.
  • даведка
    15.06.2024
    Лукашенко днями убрал с должности председателя постоянной комиссии Совета Республики Игоря Луцкого, чьим заместителем в комиссии является Ирина Абельская, которая в самое ближайшее время, вероятно, станет на профессиональной основе её новым председателем. Это позволит в момент перехода власти убрать под неким предлогом Наталью Кочанову с должности председателя верхней палаты парламента, сделав её новым руководителем и автоматически и.о. президента Ирину Абельскую (маму Коли), а там уже постом главы государства сможет завладеть подрощенный к тому времени Николай I Лукашенко.

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →