У наступныя дні стане яшчэ цяплей, чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы
Прагноз надвор'я на 16-18 чэрвеня.
У нядзелю ўначы пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы, ноччу слабы, днём умераны, пры навальніцах парывісты.
Ноччу +7 +13°С, па паўднёвым усходзе да +16°С, максімальная днём +22+27°С.
У панядзелак на большай частцы тэрыторыі — дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты. Тэмпература паветра ноччу +10 +17°С, днём ад +18°С па ўсходзе да +26°С па захадзе.
18 чэрвеня, у аўторак, умовы надвор'я будуць вызначаць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу +10 +17°С, днём +22+29°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні
Каментары