Грамадства1313

У прыватных фірмах супрацоўнікі даюць пісьмовыя абяцанні, што не будуць рабіць нічога «экстрэмісцкага»

Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала копію дакумента, які, паводле сцвярджэння крыніцы, цяпер прымушаюць падпісваць супрацоўнікаў прыватных фірмаў. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: forumdaily.com

Падпісваючы гэты дакумент, супрацоўнікі абавязваюцца

«не рабіць дзеянняў, якія парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не дапускаць дэструктыўных праяў па месцы працы і жыхарства, не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і іншых акцыях пратэсту, не ўступаць у экстрэмісцкія і іншыя дэструктыўныя арганізацыі, супольнасці і суполкі (чаты), не аказваць ім садзейнічанне ў іх дзейнасці».

Акрамя таго, падпісанты бяруць на сябе абавязак

«не пакідаць у сетцы Інтэрнэт каментарыі негатыўнага, абразлівага для гонару і годнасці зместу на адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, найвышэйшых службовых асоб, супрацоўнікаў праваахоўных і кантрольных органаў. Не перадаваць інфармацыю пра такіх асоб на адрас прадстаўнікоў экстрэмісцкіх і іншых фармаванняў, у тым ліку для размяшчэння ў сетцы Інтэрнэт».

Таксама яны засведчваюць, што ім патлумачылі, што за ўсё гэта належыць адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Варта адзначыць, што падпісанне гэтай паперы рэальна патрэбна толькі для нагнятання негатыўнай атмасферы ў грамадстве, яго застрашвання. Бо ад наяўнасці ці адсутнасці подпісу пад такім дакументам ніяк не залежыць юрыдычная адказнасць, калі сілавікі па нейкіх сваіх меркаваннях звернуць на чалавека ўвагу.

Каментары13

  • Дима
    14.06.2024
    Экстремизмом занимаются так называемые власти. В мы им и не занимались
  • НС
    14.06.2024
    А нашыя незалежныя СМІ зрабілі з прыватнікаў і айцішнікаў ледзь не галоўных рэвалюцыянераў))) Буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя была, во як!Прыватны бізнэс і ацэйцішнікі: на словах леў таўсты, а на справе...
  • Pan Slavian
    14.06.2024
    У меня аднога пытанне, навошта гэтым утыркам нашы подпісы? Гэта ж як у палоне, кажы-пішы што заўгодна, абы выжыць і апынуцца на волі.

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады5

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады5

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →