У палескай вёсцы прадаюць гародніну напавер, без прадаўца ВІДЭА
У тыктоку завірусілася відэа, знятае ў вёсцы Ракітна Лунінецкага раёна. На кадрах — незвычайны гандлёвы пункт з поўным самаабслугоўваннем, дзе можна купіць агуркі, маладую бульбу, памідоры, кабачкі і капусту.
Усё тут арганізавана выключна на даверы, пра што сведчыць акуратна напісаны ад рукі плакат «самаабслугоўванне». Можна абраць патрэбны тавар, грошы пакінуць на месцы, а рэшту адлічыць самастойна, узяўшы яе з вядзерца.
Каментары