«Экстрэмісцкім» прызналі відэа, якім раней хваліліся самі сілавікі
Суд Мядзельскага раёна 12 чэрвеня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адразу 10 відэаролікаў блогера FreshMeatOMG. Сярод іх і ролік «В Беларуси мужчину задержали за видео о плохих дорогах». Такі выпадак сапраўды быў, і відэа пра гэта публікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, звязаныя з сілавікамі, звяртае ўвагу «Вясна».
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі:
- тэлеграм-каналы і чаты «Медики.Гродно», «Роспартизан»;
- ютуб-канал «Инициатива Курорта Нарочь»;
- старонкі ў сацсетках праекта Media IQ;
- кнігі «Монографии Виктора Суворова (В.Б. Резуна): День «М». Когда началась Вторая Мировая война?», «Ледокол. Кто начал Вторую Мировую войну?»;
- тыкток-старонкі «Чарадзей», «Kaniušeŭski», «zmahar_», «Belarus».
Каментары