Грамадства55

У Дзятлаўскім раёне жанчына выклікала на ваўкоў міліцыю

Баялася за сваіх дочак.

У вёсцы Панікарты Дзятлаўскага раёна ўвечары 13 чэрвеня заўважылі зграю ваўкоў.

Жывёлы забеглі ў двор аднаго з дамоў. Там знаходзілася жанчына з дзвюма дочкамі. Яна спалохалася за сваіх дзяцей і выклікала на ваўкоў міліцыю.

Сілавікі прыехалі на месца і прагналі ваўкоў, уключыўшы сірэну і мігалкі. Жывёлы разбегліся і схаваліся ў лесе. Міліцыянты перадалі інфармацыю пра ваўкоў спецыяльным службам, паведамілі ва УУС.

У канцы красавіка воўк больш за тыдзень тэрарызаваў жыхароў Віцебска. Яго ў выніку высачылі і застрэлілі.

Каментары5

  • Кронан
    14.06.2024
    А лепш - наадварот.
  • Кот Базыліо
    14.06.2024
    Можа лепей выклікаць ваўкоў на міліцыю?...
  • Ёсік
    14.06.2024
    А чаму не арыштавалі? Нейкая казка - забеглі ва двор, тая патэлефанавала, прыехалі, уключылі сірэну, тыя разьбегліся.

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму1

«Падрыхтоўка да Алімпіяды прайшла не так, як планавала». Ціманоўская расказала, з якім настроем едзе ў Парыж7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →