Ізраільскія вайскоўцы выкарыстоўвалі трэбушэт, лук і стрэлы для ўдараў па Ліване
Ізраільскія салдаты выкарыстоўваюць трэбушэт для запуску запальных прылад па Ліване, каб пачаць пажары па іншы бок мяжы.

Вайскоўцы ЦАХАЛ задзейнічалі для ўдараў па Ліване сярэднявечную зброю — трэбушэт і лук са стрэламі, піша Kommersant.
Такое ўзбраенне не з'яўляецца часткай стандартнага арсенала Арміі абароны Ізраіля і, як мяркуецца, было сабрана салдатамі-рэзервістамі, дыслакаванымі на мяжы, сказаў неназваны ізраільскі ваенны чыноўнік.
Трэбушэт — кідальная машына для аблогі гарадоў, якая выкарыстоўвалася ў Сярэднія вякі. У адрозненне ад катапульты трэбушэт выкарыстоўвае энергію грузу, а не дзеянне ад скарачэння нацягнутай цецівы. Гэты від узбраення страціў значнасць пасля з'яўлення ў XIV-XV стагоддзі парахавой артылерыі.
Ізраільскія салдаты выкарыстоўваюць трэбушэт для запуску запальных прылад па Ліване, каб пачаць пажары па іншы бок мяжы. Памежная зона Лівана пакрыта густой расліннасцю.
Ізраільскі грамадскі вяшчальнік Kan са спасылкай на Войска абароны Ізраіля паведаміў, што выкарыстанне трэбушэта — гэта «мясцовая ініцыятыва», якая не атрымала шырокага распаўсюду.
Каментары