У Нарвегіі знайшлі найбуйнейшае ў Еўропе радовішча рэдказямельных металаў. Гэта можа зменшыць залежнасць ад Кітая
Нарвежская горназдабыўная кампанія Rare Earths заявіла аб адкрыцці найбуйнейшага ў Еўропе пацверджанага радовішча каштоўных рэдказямельных элементаў. Ягоныя запасы ацэньваюцца прыкладна ў 8,8 млн тон, піша выданне CNBC.
Радовішча размешчана на паўднёвым усходзе краіны і адпавядае ўсім патрабаванням для магчымасці прамысловай здабычы. У тым ліку там можна здабыць не менш за 1,5 млн тон сыравіны для выкарыстання ў вытворчасці электрамабіляў і ветраных турбін, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Цяпер рэдказямельныя металы ў Еўропе практычна не здабываюцца. Прамысловае іх радовішча таксама было не так даўно адкрыта ў Швецыі, але яно пакуль не распрацоўваецца.
Між тым попыт на такую сыравіну ў свеце расце, і яго асноўным пастаўшчыком у Еўрасаюз з'яўляецца Кітай. Распрацоўка нарвежскага радовішча дазволіць ЕС у значнай ступені паменшыць залежнасць ад імпарту.
На Гомельшчыне адкрылі новае радовішча нафты. Лукашэнка загадваў гэта зрабіць месяц таму
«Кліент хоча — знойдуцца тыя, хто яму гэта прапануе». Навуковец ацаніў рэалістычнасць мараў Лукашэнкі пра новыя радовішчы
У Беларусі збіраюцца пачаць здабычу белай гліны
Да 2050 года сонечная энергія мае стаць асноўнай крыніцай электраэнергіі. Чаму гэта важна
Каментары
Во як