Усяго патроху11

Пад Гроднам заўважылі вельмі рэдкую чырванакніжную пчалу

Здымкі рэдкага насякомага прыслалі чытачы ў рэдакцыю выдання Newgrodno.by. Заўважылі пчалу на лецішчах у вёсцы Новікі Гродзенскага раёна.

«Буйная пчала цёмнага колеру адразу прыцягнула ўвагу. Здзівілі і колер, і яе памеры», — расказвае чытачка Newgrodno.by.

Пчала спакойна падпусціла людзей да сябе і нават папазіравала для фота. Дзякуючы гэтаму ўдалося яе добра разгледзець.

Хутчэй за ўсё, на лецішчы пад Гроднам прыляцела пчала-цясляр. Гэта вельмі рэдкі для Беларусі від пчол. За апошнія 10 гадоў пчалу-цесляра толькі некалькі разоў заўважалі ў Белавежскай пушчы.

Пчалу нездарма называюць цесляром. Яна будуе гнёзды толькі ў мёртвай і сухой драўніне. Любіць яна, напрыклад, старыя драўляныя хаты і нават слупы. Таксама яе можна сустрэць у старых лясах з сухастоем.

Джаліць гэтае насякомае, дарэчы, вельмі балюча. На месцы ўкусу з'яўляецца вялікі ацёк. Для алергікаў яе ўкус увогуле можа стаць фатальным.

Каментары1

  • М-65
    13.06.2024
    Xylocopa valga. Анічога незвычайнана. На гомельшчыне ўжо гадоў з трыццаць па ўсіх старых дубровах кожнае (!) лета сустракаецца. Рэдкая адзіночная пчала,вельмі цікавая і прыгожая, гэта бадай самы паўночны аскепак вялікай трібы ксілакоп, якія ў асноўным, з’яўляюцца жыхарамі субтропікаў і тропікаў Старага і Новага Свету. Вельмі асцярожныя,сфатаграфаваць цяжка. Вельмі ўразлівыя, бо робіць дупла для будучых німф у старых дубах. Ну.а у нас жа мінскзеленстрой вайну такім дрэвам аб’явіў. 
    Наогул,шаноўная НН,вы вельмі мала веданце свет інсектаў Беларусі,а ў нас шмат цікавага. Амаль кожны год фіксуецца новы від насекомых для Беларусі,які не назіраўся раней.

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійская актывістка абурылася, што не можа апублікаваць фота з бел-чырвона-белым сцягам5

На Растоўскай АЭС адбыўся выбух і Расію накрыла хваля радыяцыі? Паспрабавалі разабрацца1

Іван Краўцоў трэці раз запар стаў сакратаром Каардынацыйнай рады40

Следам за краснадарцамі выйшлі патрабаваць электрычнасці і жыхары Анапы1

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →