Грамадства1111

Сербскі суд пастанавіў экстрадзіраваць беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта

Пра гэта журналіст напісаў у сваіх сацсетках.

Андрэй просіць максімальнага міжнароднага розгаласу і прававой падтрымкі.

Андрэя Гнёта затрымалі Сербіі ў кастрычніку 2023 года на запыт беларускіх уладаў праз Інтэрпал. У снежні 2023 года суд першай інстанцыі ўхваліў дэпартацыю Гнёта ў Беларусь, але ў сакавіку 2024 года Вышэйшы суд (апеляцыйны) адмяніў рашэнне і адправіў справу на перагляд.

6 чэрвеня беларуса перавялі з цэнтральнай турмы Бялграда пад хатні арышт.

«Гэта першы важны крок у вырашэнні лёсу Андрэя, які больш за 7 месяцаў правёў у поўнай ізаляцыі, без доступу да належнай медыцынскай дапамогі пры рэзка пагоршаным стане здароўя. Аднак цяпер важны другі самы галоўны крок — не дапусціць яго экстрадыцыі ў Беларусь, дзе Андрэя пераследуюць па палітычных матывах», — напісаў тады Павел Латушка.

***

Андрэй Гнёт — беларускі журналіст, рэжысёр, сузаснавальнік «Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS BY», прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Гнёта затрымалі ў кастрычніку 2023 года ў Сербіі па запыце беларускіх уладаў, якія абвясцілі яго ў вышук праз Інтэрпал у сувязі са справай аб падатках. Абарона настойвае, што пераслед палітычна матываваны, а на радзіме яго могуць чакаць катаванні.

Каментары11

  • Добры прыклад для пазьбяганьня наступных сербскіх ахвяраў
    13.06.2024
    А навошта ўвогуле было заяжджаць у краіну, якая ёсьць сяброўкай пуціна й лукашэнкі, не ўваходзіць у Эўразьвяз, да таго ж адначасова праваслаўная ды славянская? Калі ўжо гэткія беларусы як гэны навучацца складваць 2 плюс 2?
  • Gorliwy Litwin
    13.06.2024
    Праваслаўнае братэрства таталітарных народаў
  • Куда ехал туда и приехал
    13.06.2024
    Чё он туда поперся. В Европе все что не ЕС, то отсутствие элементарных прав и ценности человеческой жизни и здоровья. Ну за исключением Швейцарии,Норвегии,Исландии.

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл22

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга легкавых аўто на ўезд у Польшчу з Беларусі павялічылася ў чатыры разы4

Юрый Чыж пайшоў у расійскі суд, каб пазмагацца за свой малаказавод у Геленджыку

Як трансгендар абваліў продажы самага папулярнага амерыканскага піва14

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой5

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам23

Не рабіце гэтую памылку ў захоўванні хлеба5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты13

Калабаранты з Запарожскай вобласці выдаюць сустрэчу з прамаскоўскім беларускім актывістам Лушчом за афіцыйны візіт1

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл22

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →