Грамадства1919

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць скарачэння дапамогі шматдзетным семʼям і іншых ільгот

Прызначаючы Наталлю Паўлючэнку міністрам працы і сацыяльнай абароны, Аляксандр Лукашэнка загадаў ёй «не раскідвацца льготамі і рознымі прывілеямі». 

«Трэба быць добрым кіраўніком. Лёгка не будзе. Але і не раскідвацца льготамі і рознымі прывілеямі. Вы па сваёй ранейшай працы ведаеце (да Мінпрацы Паўлючэнка працавала ў міністэрстве фінансаў. — НН), што лішніх грошай не бывае, грошы трэба заўсёды зарабляць. Мы ўжо і так зальгатавалі наша насельніцтва, што некаторыя проста сядзяць і чакаюць нейкіх ільгот. 

Я думаю, што нам трэба сурʼёзна прадумаць, аж да матэрыяльнай дапамогі шматдзетным і гэтак далей. Не сакрэт, што ў нас шмат семʼяў шматдзетных, каго ўвогуле да рубля падпускаць нельга», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, неабходна выпрацаваць новую сістэму, устанавіць барʼер і крытэры, як данесці грошы да дзяцей. Ніякіх падрабязнасцяў ён не даў. 

Каментары19

  • *
    13.06.2024
    Так званыя льготы ў нас - гэта тыя недаплочаныя грошы па заработнай плаце. Так, ніхто і нідзе, калі гаворка пра дбайныя краіны, не выдаткоўвае проста так грошы. Гэтага няма. Але там есьць магчымасьць зарабіць грошы. У нас - няма
  • Кастусь
    13.06.2024
    шматдетных многа, а рублей мала. самому не хватает)) Ну вот и рухнул последний идеологический столп рэжыма))
  • Сымон
    13.06.2024
    Мы ўжо і так зальгатавалі наша насельніцтва, што некаторыя проста сядзяць і чакаюць нейкіх ільгот.  Я думаю, што нам трэба сурʼёзна прадумаць, аж да матэрыяльнай дапамогі шматдзетным і гэтак далей.

    Хатаскрайнікі дачакаліся? Цікава, а красаўцы ў "гэтак далей" уваходзяць?

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму1

«Падрыхтоўка да Алімпіяды прайшла не так, як планавала». Ціманоўская расказала, з якім настроем едзе ў Парыж7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →