Грамадства66

«Бегаў па калідоры, размахваў рукамі». З Беларусі паказальна выслалі студэнта з ДР Конга

На яго склалі некалькі пратаколаў і адпраўлялі на суткі.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Студэнта з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга прымусова выслалі з Беларусі. Пасяджэнне па высылцы праводзілі ў прысутнасці студэнтаў універсітэта.

Хлопец 1995 года нараджэння вучыўся на падрыхтоўчых курсах у Гродне. Здаўшы экзамены, ён атрымаў бы магчымасць паступіць у адну з беларускіх ВНУ. Аднак да выпрабаванняў ён не дабраўся.

Як паведамляе гродзенская міліцыя, сярэдні бал студэнта складаў 3,6. Акрамя таго, кангалезец пастаянна канфліктаваў з супрацоўнікамі ўніверсітэта і іншымі студэнтамі. Паведамляецца, што ў дзень, калі ён быў дастаўлены ў дзяжурную частку райаддзела, хлопец «бегаў па калідоры інтэрната, паводзіў сябе агрэсіўна, размахваў рукамі, за што быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці». Студэнту прызначылі штраф 400 рублёў, які ён не аплаціў.

Праз некаторы час ён зноў атрымаў пратакол за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі — кангалезец не змог паказаць пашпарт, таму што страціў яго. У пратаколе пазначана, што малады чалавек «адмаўляўся прайсці ў службовы аўтамабіль, крычаў, размахваў рукамі, на заўвагі не рэагаваў» — за гэта ён атрымаў 7 сутак арышту.

У міліцыі сцвярджаюць, што на пасяджэнні ў пытанні дэпартацыі хлопец таксама паводзіў сябе абуральна.

Адмоўна ахарактарызавалі яго і ва ўніверсітэце «невыканальны, недысцыплінаваны, да заняткаў не рыхтуецца і сістэматычна прапускае іх без уважлівай прычыны. Нецярплівы, неўраўнаважаны, запальчывы, агрэсіўны. Пастаянна канфліктуе з работнікамі ўніверсітэта, парушае правілы пражывання ў інтэрнаце. У размове паводзіць сябе нахабна, грубіяніць».

У выніку кангалезца дэпартавалі з Беларусі з забаронай на ўезд на 10 гадоў.

Каментары6

  • Диктатурка
    13.06.2024
    Яна руками не махае.
  • Палкоўнік Бягун
    13.06.2024
    Гэта ж партрэт тыповага расейскага турыста ва ўсім сьвеце. А чаго іх зь Беларусі ў Конга гэтак жа не дэпартуюць з забаронай на ўезд на 10 гадоў?
  • За порядок
    13.06.2024
    Это что! Что с китайцами делать? Наводнили Минск. Через 10 лет с ними тут не справимся. Всех на выезд. Мы не провинция Китая.

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі25

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады18

У мінскай краме знайшлі прадукт, які каштуе 12 тысяч рублёў за кілаграм. Ён запакаваны ў бокс супраць крадзяжу

Буйныя донары-дэмакраты збіраюцца замарозіць 90 мільёнаў даляраў унёскаў на кампанію Байдэна1

«Пачуй мяне. Ты — мудак». Прапагандыст Казакоў у жывым эфіры даў майстар-клас завочнай палемікі16

У Салігорскім раёне знайшлі вусеня вельмі рэдкага матылька. Чаму мы так рэдка яго бачым?3

Што адбываецца на мяжы з Польшчай перад выходнымі

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю1

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка3

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі25

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Галоўнае
Усе навіны →